Філібер Дэлорм | |
---|---|
Дата нараджэння | 1514[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1570[3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Уплыў на | Jean Métezeau[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Філібер Дэлорм (фр.: Philibert Delorme або de l’Orme; паміж 1510 і 1515, Ліён — 8 студзеня 1570, Парыж) — найбуйнейшы французскі архітэктар эпохі Адраджэння. Ён адстойваў спалучэнне ордэрных элементаў з гатычнымі (т. зв. «Французскі ордэр»), шырока выкарыстаў «французскую калону», драўляныя фермы («аркі Дэлорма») і кілепадобныя дахі. З 1549 года насіў тытул абата Іўры.
Сын Ліёнскага муляра. У сярэдзіне 1530-х гадоў удзельнічаў у раскопках антычных помнікаў у Рыме.