Фіялка балотная[3] (Víola palústris) — травяністая шматгадовая расліна сямейства фіялкавыя.
Мнагалетнік вышынёй 5-15 см. Карэнішча тонкае, доўгае. Лісце простае, сабрана ў прыкаранёвую разетку на доўгіх хвосціках з прылісткамі. Прылісткі свабодныя, суцэльныя, па краі з дробнымі рэдкімі зубчыкамі. Ліставыя пласцінкі 1-5 см даўжынёй і 1,2-6 см шырынёй.
Меданос, дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 142. — 160 с. — 2 350 экз.
- Фиалка болотная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)