Хаакін Маурын

Хаакін Маурын
Дата нараджэння 12 студзеня 1896(1896-01-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1973(1973-11-05)[2][3] (77 гадоў), 12 лістапада 1973(1973-11-12)[1] (77 гадоў) ці 1973[4][5][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык, журналіст, прафсаюзны дзеяч
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хаакін Маўрын Хулія (ісп.: Joaquín Maurín y Juliá, катал.: Joaquim Maurín i Julià; 12 студзеня 1896(1896-01-12)[1], Bonansa[d], Арагон[1]5 лістапада 1973(1973-11-05)[2][3], 12 лістапада 1973(1973-11-12)[1] ці 1973[4][5][…], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк[1][4]) — іспанска-каталонскі палітыяны дзеяч. Лідар Рабоча-сялянскага блока і Рабочай партыі марксісцкага адзінства.

Нарадзіўся ў правінцыі Уэска, Арагон. З ранняга юнацтва ўдзельнічаў у сацыялістычным руху. Некалькі разоў паўставаў перад судом.

Скончыў універсітэт у Лерыдзе (Каталонія). Пасля далучыўся да анархісцкай Confederación Nacional del Trabajo (CNT, «Нацыянальная канфедэрацыя працы»). У 1920 годзе быў абраны мясцовым сакратаром прафсаюза, а таксама рэдактарам штотыднёвіка Lucha Social. У 1921 годзе прадстаўляў рух на з’ездзе Прафінтэрна ў Маскве. Пасля вяртання абраны генеральным сакратаром CNT. У лютым 1922 года арыштаваны і зняволены ў турму. Заснаваў бальшавіцкую групу ў рамках CNT — Comités Sindicalistas Revolucionarios («Рэвалюцыйныя прафсаюзныя камітэты»).

У 1924 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Іспаніі. Займаўся арганізацыяй Каталонска-Балеарскай камуністычнай федэрацыі. Падчас разгону апазіцыйных партый па загаду дыктатара Мігеля Прыма дэ Рыверы ў студзені 1925 года быў арыштаваны і заключаны ў турму. Вызвалены ў 1927 годзе, пасля чаго з’ехаў у Парыж. Вярнуўся ў 1930 годзе, стаўшы праціўнікам сталінскай палітыкі ў Савецкім Саюзе. Падтрымліваў Мікалая Бухарына. Хутка пакінуў кампартыю.

З 1935 года ў складзе Рабочай партыі марксісцкага адзінства. У 1936 годзе быў абраны ў Кангрэс дэпутатаў Іспаніі па спісах Народнага фронту.

У 1944 годзе, у гады франкісцкай дыктатуры, асуджаны на 30 гадоў. У ходзе амністыі 1946 года вызвалены[6].

У 1947 годзе разам са сваёй сям’ёй выехаў у Злучаныя Штаты.

  1. а б в г д е ё ж Joaquín Maurín Julià // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Joaquín Maurín // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г http://www.congreso.es/portal/page/portal/Congreso/Congreso/Iniciativas?_piref73_2148295_73_1335437_1335437.next_page=/wc/servidorCGI&CMD=VERLST&BASE=DIPH&FMT=DIPHXD1S.fmt&DOCS=1-1&DOCORDER=FIFO&OPDEF=Y&NUM1=&DES1=&QUERY=%2871210%29.NDIP. Праверана 20 студзеня 2020.
  5. а б Joaquín Maurín // Autoritats UB
  6. Register of the Joaquin Maurin papers
  • Andrew Durgan, BOC 1930-1936: El Bloque Obrero y Campesino (BOC 1930-1936: The Workers' and Peasants' Bloc). Barcelona: Laertes S.A. de Ediciones, 1996.
  • Andrew Durgan, Dissident Communism in Catalonia, 1930-36. PhD dissertation. University of London, 1989.
  • Antoni Monreal, El pensamiento político de Joaquín Maurín (The Political Thought of Joaquín Maurín'). Barcelona: Península, 1984.
  • Alan Sennett, Revolutionary Marxism in Spain, 1930-1937. [2014] Chicago: Haymarket Books, 2015.