Хайдзі Клум | |
---|---|
![]() | |
Сапраўднае імя | Хайдзі Сэмюэль |
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1973[1][2] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Рост | 176 см |
Вага | 54 кг |
Грудзі | 94 см |
Стан | 65 см |
Сцёгны | 98 см |
Колер валасоў | Светлыя |
Вочы | Карыя |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Муж |
Рык Піпіна (1997—2002) Сіл (2005—2012; 4 дзяцей) |
Афіцыйны сайт |
Хайдзі Клум (ням.: Heidi Klum; нарадзілася 1 чэрвеня 1973, Бергіш-Гладбах) — нямецкая топ-мадэль, актрыса і тэлевядучая.
З канца 90-х гадоў Хайдзі Клум лічыцца адной з самых вядомых мадэляў у свеце. Яе кар'ера пачалася ў 1992 годзе, калі яна выйграла галоўны прыз у Late-Night-Show Томаса Готшалка. 19-гадовая школьніца спаборнічала супраць 25 000 канкурэнтак і ў якасці прыза падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам на 300 000 долараў. Пасля канчатка школы яна адмовілася ад вучобы на дызайнера адзежы ў Дзюсельдорфе і замест гэтага занялася сваёй кар'ерай. З 1993 года Клум жыве ў ЗША.
Сусветная вядомасць прыйшла да Хайдзі Клум у 1998 годзе, калі яе фота ў купальніку было надрукавана на вокладцы амерыканскага часопіса Sports Illustrated, чый тыраж дасягае ў ЗША 20 млн. Акрамя таго Клум стала адной з вядучых мадэляў кампаніі Victoria's Secret, адным з «анёлаў». Таксама вышлі папулярныя часопісы Vogue і Elle з фатаграфіяй Хайдзі на вокладцы. Аднак Клум ніколі не прыналежыла да групы мадэляў, якія выходзілі на подыумы падчас вялікіх паказаў у Парыжы, Мілане або Нью-Ёрку.