Харвацкі Сабар (харв.: Hrvatski sabor) — аднапалатны прадстаўнічы і заканадаўчы орган (парламент) Харватыі.
Складаецца з дэпутатаў, колькасць якіх вагаецца ад 100 да 160. Сабор абіраецца шляхам прамога ўсеагульнага тайнага галасавання на чатырохгадовы тэрмін. Мандаты дэпутатаў могуць быць прадоўжаны выключна падчас ваеннага становішча.
Вызначаная колькасць мандатаў зарэзервавана за этнічнымі меншасцямі і харвацкай дыяспарай. З ліку цяперашніх 153 дэпутатаў 8 прадстаўляюць меншасці і 5 - дыяспару.
Кіраўніком сабора з'яўляецца Старшыня (харв. Predsjednik).
Згодна з Канстытуцыяй Харватыі 1990, Сабар складаўся з дзвюх палат:
Выбарчы спіс | Месцы |
---|---|
Сацыял-дэмакратычная партыя Харватыі (SDP) | 61 |
Харвацкая народная партыя — Ліберальныя дэмакраты (HNS-LD) | 13 |
Харвацкая партыя пенсіянераў (HSU) | 3 |
Дэмакратычная асамблея Істрыі (IDS-DDI) | 3 |
Харвацкая дэмакратычная садружнасць (HDZ) | 44 |
Харвацкая грамадзянская партыя (HGS) | 2 |
Дэмакратычны цэнтр (DC) | 1 |
Харвацкія лейбарысты — Партыя працы (HL-SR) | 6 |
Харвацкі дэмакратычны саюз Славоніі і Бараньі (HDSSB) | 6 |
Незалежны спіс Івана Грубішыча | 2 |
Харвацкая сялянская партыя (HSS)[1] | 1 |
Харвацкая партыя права д-ра Антэ Старчэвіча (HSP)[2] | 1 |
Харвацкая партыя права (HSP) | - |
Харвацкая сацыял-ліберальная партыя (HSLS) | - |
Астатнія | - |
Незалежная дэмакратычная сербская партыя (SDSS) | 3 |
Іншыя нацыянальныя меншасці[3] | 5 |
Усяго | 151 |