Хасэ Маскарда Ітуартэ | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1878 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 1956[3] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Miguel Moscardó[d] |
Грамадзянства | |
Род войскаў | Сухапутныя войскі Іспаніі[d] |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хасэ Маскарда Ітуартэ (ісп.: José Moscardó Ituarte; 29 кастрычніка 1878 — 12 красавіка 1956) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал-капітан (пасмяротна). Вядомасць атрымаў як кіраўнік абароны Алькасара падчас грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў.
Нарадзіўся ў Мадрыдзе. Бацька — Хасэ Маскарда Берб’ела, капітан Каралеўскага алебардысцкага корпуса, маці — Кансепсьёна Ітуартэ Ачонгі.
Паступіў у грамадзянска-ваенную акадэмію, далей вучыўся ў пяхотнай акадэміі Таледа. У 1897 годзе стаў лейтэнантам, скончыўшы навучанне па скарочанай праграме.
Прызначаны ў 11-ы пяхотны полк Сан-Фернанда ў Мадрыдзе. Праз год накіраваны ў 1-ы мадрыдскі экспедыцыйны батальён на Філіпіны. Пасля іспана-амерыканскай вайны пераведзены ў Більбаа. У 1899 годзе накіраваны ў 4-ы паляўнічы батальён Барбастра (Алькала-дэ-Энарэс), дзе праслужыў васемнаццаць гадоў.
Прыняў удзел у Мелільскай кампаніі 1909 года, потым ваяваў у Рыфскай вайне. У 1929 годзе стаў дырэктарам школы для сірот з сямей пяхотнікаў у Таледа. У 1931 годзе ўзначаліў Цэнтральную школу фізічнага выхавання.
У ліпені 1936 года далучыўся да паўстання супраць урада Народнага фронту. Узначаліў выступленне ў Таледа. Разам з прыхільнікамі быў абложаны ў Таледскім алькасары. Падчас гэтага войскі ўрада схапілі і расстралялі Хасэ і Луіса, сыноў Маскарда[4] . Аблога працягвалася два месяцы, пакуль да акружаных не прыбылі атрады генерала Хасэ Энрыке Варэла. Эпізод баёў за Таледскі алькасар набыў важнае сімвалічнае значэнне для мяцежнікаў. Маскарда шанаваўся як герой, што спрыяла яго кар’ернаму росту. Неўзабаве ён атрымаў генеральскае званне.
Пасля ўзначаліў 72-ю дывізію «Сорыя». У 1938 годзе стаў камандуючым Арагонскага корпуса. Даслужыўся да генерал-лейтэнанта.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны прызначаны кіраўніком ваеннага кабінета. У 1941 годзе ўзначаліў фалангісцкую міліцыю. Быў камандуючым II і IV ваенных акруг (Каталонія і Андалузія). Знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта алімпійскага камітэта Іспаніі. Абіраўся ў картэсы (парламент). Уваходзіў у склад Нацыянальнага савета па адукацыі.
Памёр у Мадрыдзе. Пасмяротна ганараваны звання генерал-капітана.
4 жніўня 1906 года ў царкве Сан-Маркас (Мадрыд) ажаніўся з Марыяй Далорэс дэ Гусман. У шлюбе нарадзілася пяцёра дзяцей[4][5] .