Хаім Вейцман | ||||
---|---|---|---|---|
іўр.: חיים ויצמן | ||||
| ||||
|
||||
|
||||
Нараджэнне |
27 лістапада 1874[1] |
|||
Смерць |
9 лістапада 1952[2][3][…] (77 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Жонка | Vera Weizmann[d][1] | |||
Веравызнанне | іўдаізм | |||
Партыя | ||||
Член у | ||||
Адукацыя | ||||
Навуковая ступень | доктар[d] | |||
Месца працы | ||||
Аўтограф | ||||
Узнагароды | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хаім Вейцман (іўр.: חיים עזריאל ווייצמן, англ.: Chaim Azriel Weizmann; 27 лістапада 1874, Моталь, цяпер Іванаўскі раён — 9 лістапада 1952) — навуковец-хімік, адзін з лідараў сіянісцкага руху, 1-ы прэзідэнт Дзяржавы Ізраіль.
Быў трэцім дзіцём у сям’і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа[5] (у дзявоцтве Чмярынская), усяго з часам дзяцей у Вейцманаў было 15. Прыблізна ў 1894 годзе бацькі пераязджаюць у Пінск. Скончыў Пінскае рэальнае вучылішча (у 1892 годзе[6]). Вучыўся ў Германіі. У 1901—1904 гадах выкладаў у Жэнеўскім універсітэце, у 1904—1919 гадах працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. У 1920—1931 і 1935—1946 гадах Х. Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. У 1940-х гадах пераехаў у Палесціну, дзе ўзначаліў яўрэйскі нацыянальны рух. Заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта (Іерусалім), а таксама — навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Уладальнік каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1948 годзе абраны 1-м прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, у 1993 годзе таксама абраны прэзідэнтам Ізраіля.
Аўтар аўтабіяграфіі «Выпрабаванні і памылкі» (1949, Англія).