Хедвіг Ульрыка Дэлагардзі

Хедвіг Ульрыка Дэлагардзі
Род дзейнасці фрэйліна
Дата нараджэння 1761[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1832[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Carl Julius De la Gardie[d]
Маці Magdalena Christina Stenbock[d]
Муж Густаў Морыц Армфельт
Дзеці Аляксандр Армфельт[d], Марыя Армфельт[d], Густаў Магнус Армфельт[d] і Карл Магнус Вільгельм Армфельт[d]
Узнагароды і прэміі
Dame of the Order of Saint Catherine
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Графіня Хедвіг Ульрыка Дэлагардзі (дэ ла Гардзі) (шведск.: Hedvig Ulrika De la Gardie; 17611832) — шведская прыдворная дама.

Была кіраўніком гувернантак шведскіх каралеўскіх дзяцей у 1799—1803 гадах.

Нарадзілася 29 лістапада 1761 года ў Стакгольме. Была дачкой Карла Юліуса Дэлагардзі[sv] і яго жонкі Крысціны Магдалены Стэнбок (Magdalena Christina Stenbock, 1729—1801).

7 жніўня 1785 года ў замку Дротнінгхольмс выйшла замуж за Густава Армфельта. Ажаніўся ён з Хедвіг у асноўным дзеля яе прозвішча, хоць абяцаў гэта Магдалене Рудэншэльд, з якой у Густава былі стасункі.

У 1792 годзе Хедвіг Ульрыка з мужам паехалі ў Італію, у Неапаль. У 1794 Густаў Армфельт быў прысуджаны ў Швецыі да смяротнага пакарання за здраду, яго маёмасць была канфіскавана. У гэтым жа годзе з Італіі яны паехалі ў Польшчу і пазней у Рыгу, дзе ў Хедвігі жыла сваячка. Затым яны жылі ў Калузе пад патранажам Кацярыны II. У 1796 годзе Хедвіг адправілася ў Санкт-Пецярбург, каб папрасіць новага рускага цара Паўла I аб лепшых умовах, але атрымала адмову. Затым Хедвіг Ульрыка папрасіла Густава IV дазволу вярнуцца ў Швецыю, і атрымаўшы яго, вярнулася на радзіму ў 1797 годзе. Ёй была дана магчымасць выкарыстоўваць прозвішча мужа і заставацца ў Швецыі, а мужу — жыць у любой краіне, Швецыі і Расіі. Рускі цар дазволіў мужу пакінуць Расію, Густаў сустрэўся з жонкай у Лівоніі, і ў 1798 годзе яны паехалі ў Берлін.

З 1799 года Хедвіг Ульрыка працавала пры шведскім двары, выхоўваючы каралеўскіх дзяцей. Яна пагадзілася на гэта пры ўмове, што яе мужу будзе дазволена вярнуцца ў Швецыю, што было выканана ў 1800 годзе, пасля таго як яна прыгразіла сысці ў адстаўку — яе асяроддзе захаплялася адданасцю мужу. У 1803 годзе Хедвіг пакінула пасаду выхавальніцы; на яе месца прыйшла Шарлота Штырнельд[sv].

У сакавіку 1811 года Густаў Армфельт зноў быў сасланы праз падазрэнні ў змове супраць нашчаднага прынца Карла XIV Юхана. У красавіку 1811 года Армфельт быў высланы са Швецыі і эміграваў у Расію. За ім паехала і Хедвіг Ульрыка. У 1814 годзе памёр яе муж. У 1820—1822 гадах яна была фрэйлінай рускай імператрыцы, была ўзнагароджана ордэнам Святой Кацярыны.

Свае апошнія гады жыцця Хедвіг Ульрыка правяла ў Швецыі, памерла 7 лютага 1832 года ў Стакгольме. Яна пахавана ў фамільнай магіле Царквы горада Халіка, Фінляндыя, недалёка ад сядзібы Аміне, якая належала сям’і Армфельт у 1786—1925 гадах.

У сям’і Хедвіг Ульрыкі і Густава Армфельта нарадзіліся:[2]

  • Марыя Магдалена Катарына Аўгуста Армфельт (1786—1845),
  • Густаў Фрэдрык Армфельт (1788—1789),
  • Карл Армфельт (пам. 1788, блізнюк),
  • Магнус Армфельт (пам. 1788, блізнюк),
  • Густаў Магнус Армфельт (1792—1856),
  • Аляксандр Армфельт (1794—1876),
  • Канстанцін Армфельт (1796—1797),
  • Карл Магнус Вільгельм Армфельт (1797—1878).

Зноскі

  1. а б Pas L. v. Grevinna Hedwig Ulrika De la Gardie // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hedvig Ulrika De la Gardie(недаступная спасылка)