Геркулес Сегерс | |
---|---|
Hercules Pieterszoon Seghers | |
Дата нараджэння | каля 1589[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 1638[4][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Нідэрланды |
Род дзейнасці | мастак, графік, арт-дылер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр |
марына пейзаж нацюрморт |
Мастацкі кірунак | барока |
Уплыў | Гіліс ван Канінгсло |
Уплыў на | рамантызм |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Херкюлес Сегерс (нідэрл.: Hercules Pieterszoon Seghers альбо нідэрл.: Segers, каля 1589, Утрэхт — каля 1638, Гаага) — нідэрландскі жывапісец і гравёр фламандскага паходжання.
З сям’і гандляра, па рэлігійных перакананнях — менаніта, у 1596 пераехала з Фландрыі ў Амстэрдам. Нядоўгі час вучыўся пейзажнаму жывапісу ў Гіліса ван Канігсло. Пасля смерці бацькі ў 1612 г. вярнуўся ў Харлем, быў прыняты там у гільдыю мастакоў. Затым жыў у Амстэрдаме, ажаніўся, набыў дом. Працаваў у Утрэхце і Гаазе, акрамя іншага — гандляваў прадметамі мастацтва. Сведчанняў аб смерці мастака няма, але ў 1638 г. яго жонка згадваецца як ўдава. Месца смерці таксама невядома.
Вядомы фантастычнымі пейзажамі, а таксама нацюрмортамі («Стос кніг»), шмат у чым быў прадвеснікам стылістыкі рамантызму. Гравёрныя творы адрозніваюцца тонкім майстэрствам, тэхнічнай вынаходлівасцю.