Горад
Хрудзім
Chrudim
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Хрудзім (чэшск.: Chrudim [ˈxruɟɪm]) — горад на захадзе Пардубіцкага края Чэхіі. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёна Хрудзім. Насельніцтва — 23 484 чалавек (2006). Размяшчаецца ў 110-і кіламетрах на ўсход ад Прагі.
У VII—VIII стст. у раён цяперашняга Хрудзіма прыйшлі славяне. Паселішча, відавочна, з'явілася ў IX стагоддзі, хоць першая згадка пра яго адносіцца да 1055 года, калі тут памёр чэшскі князь Бржэціслаў I. У часы кіравання Пржэмысла Отакара II Хрудзім стаў каралеўскім горадам. Яго выгоднае становішча на шляху з Прагі ў Маравію зрабіла Хрудзім адным з асноўных гарадоў Чэшскага каралеўства.
Падчас Гусіцкіх войнаў (1419—1434) Хрудзім падтрымаў прыхільнікаў Гуса, нямецкае насельніцтва пакінула горад. Цяжкім бедствам для горада стала таксама Трыццацігадовая вайна. Хрудзім пачаў страчваць сваю былую значнасцю.
Будаўніцтва чыгункі праз Хрудзім у трэцяй чвэрці XIX стагоддзя негатыўна адбілася на эканоміцы горада. Нягледзячы на гэта Хрудзім паступова станавіўся культурным цэнтрам.
Год | 1869 | 1880 | 1890 | 1900 | 1910 | 1921 | 1930 |
Насельніцтва | 10 585 | 13 240 | 13 484 | 14 413 | 14 996 | 14 620 | 14 776 |
Год | 1950 | 1961 | 1970 | 1980 | 1991 | 2001 | 2009 |
Насельніцтва | 15 210 | 16 460 | 18 238 | 21 393 | 23 643 | 23 898 | 23 718 |