Хуга Трэфнер | |
---|---|
эст.: Hugo Treffner | |
Дата нараджэння | 17 ліпеня 1845[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 сакавіка 1912[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуга Герман Трэфнер (эст.: Hugo Treffner; 17 ліпеня 1845, Канепі — 13 сакавіка 1912, Тарту) — заснавальнік і шматгадовы дырэктар гімназіі ў Тарту, адзінай буйной сярэдняй школы ў XIX стагоддзі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі.
Род Трэфнераў паходзіў з Аўстрыі, у 1600-х гадах яны былі звязаны з каралеўскай сям’ёй. Падчас трыццацігадовай вайны сям’я Трэфнераў бегла ў Эстонію.
Нарадзіўся ў сям’і кістара. З 1868 па 1872 год вывучаў філалогію, затым з 1872 па 1880 год — тэалогію ў Дэрпцкім універсітэце. Падчас вучобы працаваў прыватным настаўнікам, пазней выкладаў Закон Божы.
У 1883 годзе Х. Трэфнер атрымаў дазвол адкрыць сваю ўласную школу — прагімназію з трыма класамі з пераважна эстонскімі вучнямі і не меў узроставых абмежаванняў. У час эстонскага нацыянальнага абуджэння школа выхавала многіх эстонскіх інтэлектуалаў. Заставаўся дырэктарам гімназіі ўсё астатняе жыццё, адначасова працаваў настаўнікам багаслоўя ў іншых школах.
Па сведчанні сучаснікаў Трэфнер быў дасведчаны палітыкам, якому ўдавалася ўжыцца з рускімі ўладамі, свой высокі аўтарытэт ён умела выкарыстоўваў для патрэб і карысці яго школы.
У 1875 годзе быў сузаснавальнікам і старшынёй «Асацыяцыі вучняў Эстоніі». Суарганізатар эстонскіх песенных фестываляў. З 1886 па 1891 год — рэдактар эстонскага часопіса «Oma Maa», у 1887 годзе — часопіса «Linda» і саўладальнік штодзённай газеты «Postimees» (1887/1888).
Вядомы публіцыст, быў адным з самых выдатных прадстаўнікоў эстонскага нацыянальнага абуджэння.
Памёр у 1912 годзе і пахаваны на могілках Раадзі ў Тарту.