Хусейн Каміль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. حسين كامل | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | тытул заснаваны | ||||||
Пераемнік | Ахмед Фуад I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
21 кастрычніка 1853 Каір |
||||||
Смерць |
9 кастрычніка 1917 (63 гады) Каір |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Мухамада Алі | ||||||
Бацька | Ісмаіл-паша[d] | ||||||
Маці | Princess Farial of Egypt[d] | ||||||
Жонка | Ayn-al-Hayat Riffat Hanim[d] | ||||||
Дзеці | Prince Kamal el Dine Hussein[d] і Kadria Hussein[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хусейн Каміль (араб. السلطان حسين كامل) (21 кастрычніка 1853, Каір — 9 кастрычніка 1917, Каір) — султан Егіпта з 19 снежня 1914 па 9 кастрычніка 1917 года, падчас брытанскага пратэктарата над Егіптам.
Хусейн Каміль быў сынам хедыва Ісмаіла-пашы, які кіраваў Егіптам з 1863 па 1879 год. Хусейн Каміль быў абвешчаны султанам Егіпта 19 снежня 1914 года, пасля таго, як 5 лістапада 1914 года акупацыйныя брытанскія войскі зрынулі яго пляменніка, хедыва Абаса Хільмі II. Ізноў створаны Егіпецкі султанат быў абвешчаны брытанскім пратэктаратам. Гэта дэ-юрэ ліквідавала асманскі суверэнітэт над Егіптам, які пасля захопу ўлады ў 1805 годзе Мухамедам Алі быў у значнай ступені намінальным.
Пасля смерці Хусейна Каміля, яго адзіны сын, прынц Камалуд-дзін Хусейн адмовіўся ад прастола і тады ўлада ў султанаце перайшла да яго брата Ахмеда Фуада I[1].