Хірасіма | |||||
---|---|---|---|---|---|
яп.: 広島県 | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Кіраўнік | Hidehiko Yuzaki[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+9 і JST[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | JP-34 | ||||
Афіцыйны сайт (яп.) (англ.) (ісп.) (кар.) | |||||
![]() |
Хірасіма[2] — прэфектура Японіі, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю. У яе склад уваходзяць таксама 140 астравоў Унутранага Японскага мора. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Хірасіма.
На тэрыторыі прэфектуры размяшчаюцца два аб’екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА — востраў Міядзіма са свяцілішчам Іцукусіма і Мемарыял міру ў горадзе Хірасіма.
Да 1876 года, калі адбыўся адміністрацыйны падзел прэфектур, на сучаснай тэрыторыі прэфектуры Хірасіма існавалі дзве адміністрацыйныя адзінкі — правінцыі Акі (заходняя частка) і Бінга (усходняя частка). Адгалоскам гэтага гістарычнага падзелу застаецца дыялектычнае адрозненне паміж рэгіёнамі.