Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цехацінак[1] (польск.: Ciechocinek) — горад у Польшчы, размешчаны за 200 км на паўночны захад ад Варшавы і за 20 км на паўднёвы ўсход ад Торуні на беразе Віслы. Уваходзіць у склад Александроўскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Чыгуначная станцыя. Бальнеалагічны курорт. Займае плошчу 15,26 км². Насельніцтва 10,6 тыс. чалавек.