Цынерарыя (Cineraria) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae). Налічвае каля 50 відаў, паходзячых з трапічных раёнаў Афрыкі.
Шматгадовыя травы і паўкусты вышынёй да 60 см з голымі або апушанымі сцёбламі. Лісце суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі ў кошыках, сабраных у суквецце шчыток. Плод — сямянка.
У якасці дэкаратыўных раслін у аранжарэях і пакоях вырошчваюцца цынерарыя гібрыдная (Cineraria chybridia), цынерарыя прыморская (Cineraria maritina) і інш.
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Цынерарыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цынерарыя