Цэзальпініевыя (Caesalpinioideae) — падсямейства бабовых раслін, назва паходзіць ад назвы расліны Цэзальпінія.
Цэзальпініевыя — пераважна дрэвы, распаўсюджаныя ў вільготных тропіках. Іх кветкі зігаморфныя, але вельмі розныя. Каранёвыя вузельчыкі сустракаюцца вельмі рэдка ў гэтым падсямействе, і нават калі сустракаюцца, маюць прымітыўную структуру.
Таксанамічны статус гэтай групы не да канца выразны. У некаторых больш старых класіфікацыях, напрыклад сістэме Кронквіста, група класіфікавалася ў разрадзе сямейства, Caesalpiniaceae. Хоць група ўсё яшчэ прызнаецца, існуе сумнеў адносна размяшчэння многіх родаў (у гэтым падсямействе або ў іншых). Нядаўнія сістэматычныя даследаванні, выкарыстоўваючы малекулярныя дадзеныя пацвердзілі парафілетычнасць групы паводле подсемействаў Матыльковыя (Faboideae або Papilionoideae) і Mimosoideae і цяпер разглядаецца раскол групы.
Роды звычайна групуюцца ў чатыры трыбы, Caesalpinieae, Cassieae, Cercideae і Detarieae. Трыба Cercideae раней часам уключалася ў падсямейства Матыльковыя.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».