Цэлесцін II

Цэлесцін II
лац.: Celestinus PP. II
Цэлесцін II
Герб
165-ы Папа Рымскі
2 кастрычніка 1143 — 8 сакавіка 1144
Папярэднік Інакенцій II
Пераемнік Луцый II, Папа Рымскі

Дзейнасць каталіцкі святар, пісьменнік
Імя пры нараджэнні Гвіда дэль Кастэла
Арыгінал імя
пры нараджэнні
італ.: Guido del Castello
Нараджэнне невядома[1]
Смерць 8 сакавіка 1144[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цэлесцін II (лац.: Celestinus PP. II), свецкае імя Гвіда дэль Кастэла (італ.: Guido del Castello); памёр 8 сакавіка 1144) — Папа Рымскі з 26 верасня 1143 па 8 сакавіка 1144 года.

Цэлесцін нарадзіўся ў Таскане, у юнацтве вучыўся ў Абеляра. У 1128 годзе быў узведзены ў сан кардынала. У лістападзе 1138 года сумесна з дзвюма кардыналамі, у тым ліку сваім будучым пераемнікам Луцыем II, удзельнічаў ад імя Інакенція II у дыспуце супраць трох прыхільнікаў Анаклета II, але жаданага выніку, гэта значыць пераканання Ражэра II перастаць падтрымліваць антыпапу, не дасягнуў. У 1140 годзе быў легатам Інакенція II у Францыі.

Цэлесцін II з’яўляецца першым у чарадзе Папаў, якія фігуруюць у гэтак званым «Прароцтве пра Папаў», апублікаваным у 1595 годзе, якое, аднак, першапачаткова прыпісвалася Малахіі.

Зноскі

  1. а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
  2. а б Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.