Цюбінгенскі ўніверсітэт Эберхарда і Карла | |
---|---|
Eberhard Karls Universität Tübingen | |
Арыгінальная назва | Eberhard Karls Universität Tübingen |
Дэвіз | лац.: Attempto! (лат.: «я адважваюся») |
Заснаваны | 1477 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Karla Pollmann[d][1] |
Студэнты | 27 132 (зіма 2012-13) |
Краіна | |
Размяшчэнне | Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, Германія |
Сайт | www.uni-tuebingen.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цюбінгенскі ўніверсітэт Эберхарда і Карла (ням.: Eberhard Karls Universität Tübingen) — дзяржаўны ўніверсітэт у горадзе Цюбінген, Бадэн-Вюртэмберг, Германія. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Германіі, заснаваны ў 1477 годзе. Карыстаецца міжнародным прызнаннем у галіне медыцыны, натуральных і грамадскіх навук. Вядомы сваёй велізарнай падтрымкай у ліберальнае хрысціянскае багаслоўе.
Цюбінген разам з Марбургам, Гётынгенам, Фрайбургам і Гайдэльбергам складае пяцёрку класічных «універсітэцкіх гарадоў» Германіі. Сярод выпускнікоў шмат лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, асабліва ў галіне медыцыны і хіміі.