Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Цярнопаль, або Тэрнопіль[4] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных зямель Галіцыі і Падолля. Плошча — 86 км². Насельніцтва — 225 286 чалавек (2022).
Размешчаны на рацэ Серат. Знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, на перасячэнні важных аўтамабільных і чыгуначных шляхоў. Міжнародны аэрапорт «Тэрнопіль» размешчаны за 3 км на ўсход ад горада.
У фізіка-геаграфічным дачыненні горад знаходзіцца на Цярнопальскай плато, Падольскага ўзвышша. Належыць да ўмеранага пояса зоны шыракалістых лясоў.
Клімат у Цярнопалі ўмерана-кантынентальны, з цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра вагаецца ад -3 °C у студзені да +19 °C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 520-600 мм[5].
Горад заснаваны ў 1540 годзе Янам Аморам Тарноўскім. Да 1569 года ў складзе Церабаўлянскага староства (пазней павета) Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. У 1569—1772 гадах у складзе Рэчы Паспалітай — Церабаўлянскі павет Галіцкай зямлі Рускага ваяводства; у 1772—1810, 1815—1867 — цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе Галіцка-Уладзімірскага каралеўства, 1810—1815 — Цярнопальскай губерні Расійскай імперыі, 1854—1939 — адміністрацыйны цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе розных дзяржаў: Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыя, ЗУНР, ГРСР, Польскай Рэспублікі. З 1920 г. — адміністрацыйны цэнтр ваяводства, з 1939 г. — вобласці. З канца 1918 да 2 студзеня 1919 года Тарнопаль быў сталіцай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, а з 8 ліпеня па 21 верасня 1920 — сталіцай марыянеткавай бальшавіцкай дзяржавы — Галіцкай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі (1 жніўня 1941 — красавік 1944) у складзе акругі Галіцыя.
Заступніцай горада лічаць Святую Тэклю. Перад Другой сусветнай вайной алтар з яе выявай знаходзіўся ў дамініканскім касцёле — цяпер сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны.
Да 2018 года — цэнтр Цярнопальскага гарсавета. З 2018 года — цэнтр гарадской грамады Цярнопаля.
Па дадзеных перапісу насельніцтва Украіны (2001 г.)[6] Цярнопаль і Цярнопальская вобласць аднастайна населеныя этнічнымі ўкраінцамі. Горад Цярнопаль і Цярнопальская вобласць таксама з'яўляюцца аднароднымі украінскамоўнымі.
Дынаміка насельніцтва:
|
Цярнопаль — цэнтр лёгкай, харчовай, радыёэлектроннай і будаўнічай прамысловасці. У савецкі і ранні постсавецкі перыяд у горадзе дзейнічалі камбайнавы завод і фарфоравы завод. Таксама цяпер горад ёсць важным транспартным вузлом Украіны.
У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:
У горадзе знаходзіцца Цярнопальскі акадэмічны абласны ўкраінскі драматычны тэатр імя Т. Г. Шаўчэнка[14], Цярнопальскі акадэмічны абласны тэатр акцёра і лялькі, Цярнопальская абласная філармонія. Таксама ў горадзе дзейнічаюць:
З 2013 года пад Цярнопалем на працягу 2-4 дзён у ліпені штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль пад адкрытым небам «Файне Місто»[15].