Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | Ціры | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
19 красавіка 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 193 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 44 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цярэнцій Луцэвіч (да студзеня 2013 года Вобга Цьенчэн; нар. 19 красавіка 1991, Дуала) — беларускі футбаліст камерунскага паходжання, абаронца.
Нарадзіўся ў Камеруне, але мае беларускае грамадзянства. З 2008 года гуляў у мінскіх клубах, у асноўным за дубліруючыя склады. Спачатку быў нападнікам, потым перакваліфікаваўся ў абаронцу.
У 2012 годзе гуляў у арэндзе за «Гомель» (у асноўным за дубль) і «Віцебск» (дзе стаў іграком асновы).
У студзені 2013 года зноў быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3]. Спачатку толькі выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў асноўным складзе на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні тэрміну арэнды ў канцы 2013 года вярнуўся ў «Дынама».
У сакавіку 2014 года стаў іграком «Бярозы-2010»[4]. У складзе бярозаўскага клуба зноў стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка. У выніку, з 10 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Бярозы-2010» у сезоне 2014.
У студзені 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» замацаваўся ў аснове, выкарыстоўваўся як на пазіцыі нападніка, гэтак і абаронцы. У пачатку ліпеня 2016 года з-за фінансавых пралем пакінуў мікашэвіцкі клуб і неўзабаве далучыўся да складу «Тарпеда-БелАЗ»[6], дзе ў 14 матчах забіў 6 галоў.
У студзені 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але не падышоў[7]. Пазней некаторы час трэніраваўся з «Тарпеда-БелАЗ», а ў лютым адправіўся ва ўзбекскі клуб «Нефтчы» і неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[9] і неўзабаве папоўніў склад «Мінска»[10]. У «Мінску» стаў асноўным абаронцам, аднак па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў каманду[11].
У студзені 2018 года трэніраваўся са «Смалявічамі», а ў лютым адправіўся на прагляд у тбіліскае «Дынама», які скончыўся беспаспяхова. Вярнуўшыся ў Беларусь, у сакавіку 2018 года падпісаў са «Смалявічамі» кантракт[12]. Неўзабаве замацаваўся ў аснове смалявіцкай каманды, аднак па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу.
У студзені 2019 года стаў іграком «Гомеля»[13]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе, з ліпеня стаў выхадзіць на замену. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[14] і неўзабаве папоўніў склад казахстанскага клуба «Кызыл-Жар» з Петрапаўлаўска[15]. У жніўні 2020 года разарваў кантракт з «Кызыл-Жарам»[16], так і не згуляўшы за яго, і неўзабаве вярнуўся ў «Гомель»[17], дзе звычайна выхадзіў на замену.
У студзені 2021 года пакінуў «Гомель»[18], пасля чаго праходзіў прагляд у мінскім «Энергетыку-БДУ», але беспаспяхова. У красавіку 2021 года стаў іграком «Белшыны»[19], якой па выніках сезона 2021 у якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У пачатку 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[20]. Па выніках сезона 2022 года разам з камандай вярнуўся ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[21]. У сакавіку 2023 года быў абраны капітанам каманды[22]. Па заканчэнні сезона 2023 пакінуў «Нафтан»[23].
У лютым 2024 года далучыўся да «Смаргоні»[24], дзе стаў капітанам каманды. У жніўні 2024 года пакінуў клуб[25].
Згуляў у двух матчах за моладзевыя зборныя Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|
2008 | Д3 | Мінск-2 | 25 | 8 |
2009 | дубль | Мінск | 23 | 7 |
2010 | Д1 | Дынама | 3 | 0 |
2011 | Д1 | Дынама | 7 | 0 |
2012 (1) | дубль | Гомель | 15 | 3 |
2012 (2) | Д2 | Віцебск | 13 | 3 |
2013 | Д1 | Гомель | 19 | 1 |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | 30 | 10 |
2015 | Д1 | Граніт | 24 | 5 |
2016 (1) | Д1 | Граніт | 15 | 2 |
2016 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 14 | 6 |
2017 (1) | Д1 | Нефтчы | 5 | 0 |
2017 (2) | Д1 | Мінск | 13 | 0 |
2018 | Д1 | Смалявічы | 23 | 1 |
2019 | Д1 | Гомель | 24 | 3 |
2020 (1) | Д1 | Кызыл-Жар | 0 | 0 |
2020 (2) | Д2 | Гомель | 9 | 0 |
2021 | Д2 | Белшына | 31 | 5 |
2022 | Д2 | Нафтан | 23 | 2 |
2023 | Д1 | Нафтан | 16 | 0 |
2024 (1) | Д1 | Смаргонь | 17 | 4 |