Цімаці Снайдэр | |
---|---|
англ.: Timothy Snyder | |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1969[1][2][…] (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marci Shore[d] |
Род дзейнасці | гісторык, пісьменнік, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта, палітолаг, навуковы работнік |
Навуковая сфера | гісторыя, гісторыя Усходняй Еўропы[d], Даследаванні Халакоста[d] і Цэнтральная Еўропа |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1995) |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Hannah Arendt Prize[d] (жнівень 2013) Ralph Waldo Emerson Award[d] (2011) грант Гугенхайма (красавік 2017) The VIZE 97 Prize[d] (2015) Carnegie Fellow[d] (2015) |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ці́маці (Ты́маці) Сна́йдэр (англ.: Timothy Snyder; нар. 18 жніўня 1969) — амерыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук.
Вучыўся ў Браўнскім (1987—1991) і Оксфардскім універсітэце (1991—1995). Доктарскую ступень атрымаў у 1997 годзе ў Оксфардзе. Працаваў у Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (CNRS, Францыя ў 1994—1995 гадах), а таксама ў Венскім інстытуце навук пра чалавека (Institut für die Wissenschaften vom Menschen). Прафесар Ельскага ўніверсітэта (ЗША).
Аўтар публікацый і манаграфій пра гісторыю Усходняй Еўропы.
У Беларусі вядомы працай «Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва, Беларусь (1569—1999 гг.)»[4], дзе, паводле Уладзіміра Арлова і Захара Шыбекі, Цімаці Снайдэр паказаў вытокі гістарыяграфічных міфаў, у тым ліку што літоўскі нацыянальны праект пабудаваны на скажэнні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі было разбурэнне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[5]