Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Цітувенай (літ.: Tytuvėnai, жам. Tītovienā, беларуская назва — Цітавя́ны[2]) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Кяльмскага раёна Шаўляйскага павета. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Упершыню Цітавяны (ст.-бел.: Титовяны[3]) згадваюцца ў 1500 годзе. У XVII стагоддзі паселішча належала Андрэю Валовічу, і ўваходзіла ў склад Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле яго загада ў 1633 годзе быў пабудаваны касцёл і кляштар, у які былі запрошаны бернардынцы з Вільні. У XVIII стагоддзі касцёл і кляштар былі перабудаваны, у іх архітэктуру былі дададзены элементы барока.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Цітавяны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
У наваколлі вядзецца здабыча торфу.
|