Ціха Браге | |
---|---|
дацк.: Tyge Ottesen Brahe | |
Дата нараджэння | 14 снежня 1546[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1601[1][3][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Otte Brahe[d] |
Маці | Beate Clausdatter Bille[d] |
Жонка | Kirsten Barbara Jørgensdatter[d] |
Дзеці | Sidsel Brahe[d] |
Род дзейнасці | астраном, аўтабіёграф, паэт, астролаг, алхімік, пісьменнік |
Навуковая сфера | астраномія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Valentin Thau[d][7] і Caspar Peucer[d][7] |
Вядомыя вучні | Сімон Марый, David Gans[d] і Paul Wittich[d][6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ціха Браге[8] (Tycho Brahe; 14 снежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швецыі), найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Браге — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.
Ціха Браге валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчых інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — «Нябесны палац»). Там ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталамея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль.
У сваёй абсерваторыі Ціха Браге назіраў зоркі i планеты з найвялікшай па тых часах дакладнасцю: 2-3 хвіліны дугі. Часцей за іншыя свяцілы ў кожным супрацьстаянні з 1580 г. Ціха назіраў Марс менавіта таму, што яго рух відавочна не адпавядаў ні сістэме Пталамея, ні сістэме Каперніка. У 1583 г. Ціха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другі бок з найвышэйшай хуткасцю — амаль палова градуса ў суткі, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаянні значна бліжэй да Зямлі, чым да Сонца, што было праўдзіва толькі ў сістэме Сусвету Каперніка, але не Пталамея. Аднак Ціха бачыў неадпаведнасць i сістэмы Каперніка сваім назіранням. Ён стварыў сваю адмысловую сістэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлі.
Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Іаган Кеплер. Гэты не менш выдатны навуковец у далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Браге распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.
Ціха Браге лічыцца адным з самых уважлівых і акуратных астраномаў-практыкаў свайго часу. Яго назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планет. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. І ўрэшце з дапамогай назіранняў Ціха Браге было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталамея.