Шматгадоваятравяністая расліна вышынёй 50—150 см. Сцябло прамое, рабрыстае, разам з лісцем апушанае цвёрдымі валаскамі. Лісце простае, суцэльнае, ланцэтнае, амаль сэрцападобнае каля асновы, з завостранай верхавінкай і гладкім краем, сядзячае. Ніжняе лісце супраціўнае або па 3—4 у кальчаках, верхняе — супраціўнае. Кветкі малінавага колеру з адценнямі, у коласападобнай мяцёлцы. Чашачка пурпуровая з зялёнымі зубцамі. Пялёсткаў 5, зрэдку 6. Плод — каробачка.
Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[10]. Мезафіт, гірафіт, мезатроф[10]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах вільготных і забалочаных лясоў, вільготных мясцінах у парках, садах і абапал дарог, у прыбярэжных і пойменных хмызняках. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[11].
Дербенник // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 248. — 563 с.(руск.)