Чарадзей | |
---|---|
англ.: Spellbinder | |
Жанр | навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і фэнтэзійны тэлесерыял[d] |
У ролях | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская[1] |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 26 (спіс эпізодаў) |
Вытворчасць | |
Працягласць серыі | 25 хв. |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Nine Network[d] |
На экранах | 9 студзеня 1995 — 4 ліпеня 1995 |
Спасылкі | |
IMDb | ID 0112174 |
«Чарадзе́й» (англ.: Spellbinder), «Два све́ты» (польск.: Dwa światy) — фэнтэзійны падлеткавы навукова-фантастычны тэлесерыял супольнай аўстралійска-польскай вытворчасці, які выйшаў на экраны ў 1995 годзе. Рэжысёрам серыяла выступіў Ноэль Прайс, аўтарамі сцэнарыя — Марк Шырэфс і Джон Томсан.
Пасля серыяла «Чарадзей» быў выпушчаны другі серыял пад назвай «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона», у якім Хезэр Мітчэл і Рафал Звеж паўтарылі свае ролі Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна.
Школьны клас знаходзіцца ў лагеры ў аўстралійскіх Блакітных гарах. Тут Пол Рэйналдс выпадкова трапляе ў паралельны сусвет , дзе існуе іерархічнае і меней тэхналагічнае грамадства. Пол заводзіць сяброўства з дзяўчынай на імя Рыяна.
Рыяніным сусветам кіруюць так званыя «Чарадзеі», якія маюць здольнасць кіраваць статычнай электрычнасцю. З дапамогай магнітнай левітацыі яны могуць уздымацца ў паветра на агромністых металічных машынах. Некаторыя з чарадзеяў карыстаюцца сваімі здольнасцямі ў благіх мэтах, адной з такіх валадароў з’яўляецца Ашка, якая хавае сваю сапраўдную прыроду.
Пол у спробе вярнуцца дадому выклікае гнеў Чарадзеяў на Рыяну, яе сям’ю і вёску. Пол і Рыяна вымушаныя хавацца, чакаючы, пакуль ягоныя сябры здолеюць вярнуць яго назад. У рэшце рэшт ён вяртаецца дадому, забіраючы з сабой і Рыяну, каб уратаваць яе ад пагоні. Пазней Пол пераносіць Рыяну назад у яе свет, але цяпер услед за ім у наш свет трапляе Ашка. Яна спрабуе атрымаць ад бацькі Пола больш магутныя даспехі, каб адолець іншых Чарадзеяў.
Пол раскрывае планы Ашкі, сябры і ягоны бацька дапамагаюць перадаць Ашку ў рукі Чарадзеяў. Рыяна становіцца новым вучнем чарадзея Корэана. Каб пазбегнуць наступных падобных выпадкаў, праход між сусветамі перакрываюць назаўжды.
Аўтарамі сцэнарыя серыяла выступілі Марк Шырэфс і Джон Томсан. Пры працы над сцэнарыем праводзілася вывучэнне навуковых пытанняў, звязаных з сюжэтам[2]. Так, электрамагнітныя тэхналогіі, якімі карыстаюцца чарадзеі, да некаторай ступені маюць рэальную аснову. Марк Шырэфс адзначае: «Калі ты ствараеш у сваім уяўленні свет, ты павінен быць перакананы, што ён праўдападобны. Таму даводзіцца прыкласці шмат намаганняў да таго, каб прыдумаць такі свет, і быць упэўненым, што ўсё выйшла лагічна»[2].
Здымкі праходзілі з 11 ліпеня па 15 кастрычніка 1994 года ў Польшчы і з 23 студзеня па 29 красавіка 1995 года ў Аўстраліі[3]. Месцамі здымкаў былі Кракаў, Пяскова-Скала, Замак Чоха і Замак Аградзенец (Польшча), а таксама Сідней і Блакітныя гары (Аўстралія)[3].
№ | Назва | Рэжысёр | Сцэнарысты | Дата прэм’еры |
---|---|---|---|---|
1 | «Вялікі выбух» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 9 студзеня 1995 |
Падчас школьнай паездкі за горад, каб убачыць сонечнае зацьменне, Пол Рэйнальдс і яго сябар Алекс вырашаюць разыграць дзвюх дзяўчынак са свайго класа, якія даследуюць «зачараваную» пячору, размешчаную ўсярэдзіне магнітных камянёў. Пол і Алекс хочуць напалохаць дзяўчынак, перапрануўшыся зданямі. Але кабель, па якім Пол слізгае, праходзіць занадта блізка да ліній электраперадач, выклікаючы электрычны скачок, які адкрывае партал. Пол з цікаўнасці падыходзіць да яго і, убачыўшы нешта на другім баку, перасякае праход. Затым ён аказваецца перад металічнай вежай. Заінтрыгаваны загадкавым прадметам, ён бярэ яго ў рукі, і праход зачыняецца. Такім чынам, Пол апынуўся ў пастцы іншага свету. | ||||
2 | «Дзе я?» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 16 студзеня 1995 |
3 | «Пошук дарогі дадому» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 23 студзеня 1995 |
4 | «Гэта не магія, гэта навука» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 30 студзеня 1995 |
5 | «Сакрэты» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 6 лютага 1995 |
6 | «Пакажы мне свой свет» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 13 лютага 1995 |
7 | «Парахавая змова» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 20 лютага 1995 |
8 | «Таямніцы Чарадзееў» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 27 лютага 1995 |
9 | «Лабірынт» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 6 сакавіка 1995 |
10 | «Адчайныя меры» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 13 сакавіка 1995 |
11 | «Энергетычны цэнтр» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 20 сакавіка 1995 |
12 | «Чарадзей Джэк» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 27 сакавіка 1995 |
13 | «Апошні выклік» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 4 красавіка 1995 |
14 | «Згублены і знойдзены» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 11 красавіка 1995 |
15 | «Гасціннасць» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 18 красавіка 1995 |
16 | «Выкраданне» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 25 красавіка 1995 |
17 | «Траянскія ірыскі» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 2 мая 1995 |
18 | «Бяжым!» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 9 мая 1995 |
19 | «Уз’яднанне» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 16 мая 1995 |
20 | «Уварванне іншапланецян» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 23 мая 1995 |
21 | «Паляванне на Ашку» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 30 мая 1995 |
22 | «Клаўнада» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 6 чэрвеня 1995 |
23 | «Высокатэхналагічныя даспехі» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 13 чэрвеня 1995 |
24 | «Чарадзей у доме» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 20 чэрвеня 1995 |
25 | «Сняданак чэмпіёнаў» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 27 чэрвеня 1995 |
26 | «Палёт» | Ноэль Прайс | Марк Шырэфс і Джон Томсан | 4 ліпеня 1995 |
У 1997 годзе серыял займеў другую часту — «Чарадзей: Краіна Вялікага Дракона» — у якой Хезэр Мітчэл і Рафал Звеж вярнуліся да роляў Чарадзея Ашкі і яе вучня Грывана адпаведна. Сцэнарысты серыяла сцвярджаюць, што прадзюсар выказваў думку пра магчымы трэці сезон, падзеі якога меліся адбывацца ў Перу, а таксама пра асобны фільм у сусвеце Чарадзеяў[2]. Тым не менш, гэтыя планы не ажыццявіліся. У 2013 годзе партал «Collider » у рубрыцы «Галівуд! Адаптуй гэта» падымаў пытанне пра неабходнасць зрабіць рымейк серыяла[4], аднак на дадзены момант гэтага таксама не адбылося.