Corydalis DC., 1805, nom. cons.
Чуба́тка[3] (Corydalis) — род кветкавых раслін падсямейства Дымніцавыя (Fumariaceae) сямейства Макавыя (Papaveraceae). Налічвае каля 300 відаў, пашыраных ва ўмераных паясах Паўночнага паўшар'я, 1 від — у горных раёнах Усходняй Афрыкі[4].
Аднагадовыя, радзей двух- і шматгадовы травяністыя расліны. Часам маюцца падземныя клубні. Сцёблы простыя. Лісце чаргаванае, пераважна дврйчы- і тройчыперыстае. Кветкі белаватыя, фіялетавыя, жоўтыя са шпоркай, сабраныя ў гронкі. Плод — каробачка, падобная на стручок.
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Алкалоіды з клубняў выкарыстоўваюцца ў медыцыне.