Славутасць | |
Чырвоная ратуша | |
---|---|
Rotes Rathaus | |
| |
52°31′07″ пн. ш. 13°24′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Берлін |
Тып будынка | ратуша |
Архітэктурны стыль | неарэнесанс і Rundbogenstil[d] |
Будаўнік | Г. Ф. Веземан |
Архітэктар | Hermann Friedrich Waesemann[d] |
Дата заснавання | 1869[1] |
Будаўніцтва | 1861—1869 гады |
Вышыня | 74 м або 27 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чырвоная ратуша (ням. Rotes Rathaus), Берлінская ратуша - гістарычны будынак у цэнтры Берліна, названы за фасад з чырвонай цэглы. Пабудавана ў 1861-1869 гг. у стылі паўрэнесанса, паўготыкі паводле праекта архітэктара Г. Ф. Веземана. Вышыня чатырохвугольнай вежы ратушы - 74 метра.
Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў разбураны; адноўлены ў 1951-1958 гадах са змяненнямі ў інтэр'еры. На першым паверсе знаходзяцца гербавая і калонныя залы, якія выконваюць прадстаўнічыя функцыі.
Пасля аднаўлення ў Чырвонай ратушы размяшчаўся магістрат Усходняга Берліна; з 1 кастрычніка 1991 тут знаходзіцца рэзідэнцыя ўрада (Сената) аб'яднанай зямлі Берлін. Тут жа размешчана працоўнае месца мэра горада.