Чэмпіянат свету 2017 | |
Сезон | 2016/2017 |
---|---|
Тэрміны | 15 красавіка — 1 мая 2017 |
Арэна | Тэатр Крусібл |
Горад | Шэфілд |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Betfred |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £1,750,000 |
Прызавыя пераможцы | £375,000 |
Мінулы чэмпіён | Марк Сэлбі |
Фінал | |
Пераможца | Марк Сэлбі |
Фіналіст | Джон Хігінс |
Лік | 18:15 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 32 |
Колькасць матчаў | 31 |
Найвышэйшая серыя | 146 (Роні О’Саліван) (кваліфікацыя: 147 (Гэры Уілсан)) |
←2016 ● Чэмпіянат свету ● 2018→ | |
Снукерны сезон 2016/2017 | |
←Адкрыты чэмпіянат Кітая |
Чэмпіяна́т све́ту 2017 (англ.: World Snooker Championship 2017, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2017 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 15 красавіка па 1 мая 2017 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2016/2017. Турнір стаў 83-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 41-м сусветным першынствам, якое праходзіла у тэатры Крусібл. Кампанія Betfred у сёмы раз і ў трэці раз запар стала спонсарам чэмпіянат свету.
Чэмпіянат свету 2017 года стаў 83-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе.
Чэмпіянат свету 2017 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся 19-м і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017.
Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.
Кампанія Betfred у сёмы раз і ў трэці раз запар спансіравала чэмпіянат свету па снукеры. Прызавы фонд турніру ўзрос у параўнанні з мінулым годам на £249,900 і склаў £1,750,000 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2003 года). Таксама на £45,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2016 атрымаў пераможца турніру — £375,000, якія сталі новым рэкордным першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £375000 |
Фіналіст | £160000 |
Паўфіналісты | £75000 |
Чвэрцьфіналісты | £37500 |
1/8 фіналу | £25000 |
1/16 фіналу | £16000[пг 1] |
1/24 фіналу | £12000 |
1/40 фіналу | £8000 |
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £1000 |
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £10000 |
Агульны прызавы фонд | £1750000 |
Максімальны брэйк | £5000 |
Максімальны брэйк у кваліфікацыі | £1000 |
На чэмпіянаце свету 2017 прынялі ўдзел 144 гульцы, з якіх 128 — удзельнікі мэйн-тура і 16 — аматары. 128 удзельнікаў — гульцы з нумарамі пасеву з 17 па 144 пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (64 гульні), які праходзіў за 10 дзён да асноўнай стадыі. Пасля гэтага пераможцы гулялі паміж сабой у другім раўндзе (32 гульні) і ў заключным трэцім (16 гульняў). Пры гэтым пасеў чэмпіянату прадвызначаў немагчымасць сустрэчы гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 80 раней за другі кваліфікацыйны раўнд, гульцоў з нумарамі пасеву з 17 па 48 раней за трэці раўнд, а снукерысты з нумарамі пасеву з 17 па 32 увогуле не маглі патрапіць адзін на аднаго ў кваліфікацыі. Кваліфікацыя чэмпіянату свету ў чацвёрты раз запар праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 гульцоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16.
16 пераможцаў трэцяга кваліфікацыйнага раўнда і 16 гульцоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы гульцоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, гульцоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, гульцоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на самай вядомай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія.
Стадыя | Тэрміны | КФ | НДП |
---|---|---|---|
Першы кваліфікацыйны раўнд | 5 — 8 красавіка | 19 | 10 |
Другі кваліфікацыйны раўнд | 9 — 10 красавіка | 19 | 10 |
Трэці кваліфікацыйны раўнд | 11 — 12 красавіка | 19 | 10 |
1/16 фіналу | 15 — 20 красавіка | 19 | 10 |
1/8 фіналу | 20 — 24 красавіка | 25 | 13 |
1/4 фіналу | 25 — 26 красавіка | 25 | 13 |
1/2 фіналу | 27 — 29 красавіка | 33 | 17 |
Фінал | 30 красавіка — 1 мая | 35 | 18 |
Пасеў гульцоў на чэмпіянат свету 2017 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 3 красавіка 2017 года (пасля адкрытага чэмпіянату Кітая 2017 года). Лідар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі атрымаў першы нумар пасеву, бо з'яўляўся і дзеючым чэмпіёнам свету.
У 111 матчах кваліфікацыі да чэмпіянату свету гульцы аформілі 84 соценныя серыі, што на 48 сэнчуры менш, чым у 112 матчах у 2016 годзе.
Лідарам па колькасці соценных серый стаў Гэры Уілсан, які зрабіў 8 сэнчуры-брэйкаў, у тым ліку максімальны, і ўпершыню ў кар'еры прайшоў кваліфікацыю. За серыю ў 147 ачкоў, які Уілсан выканаў у першым матчы кваліфікацыі супраць Джоша Буало, 31-гадовы англічанін атрымаў £1000 фунтаў у якасці прыза за найвышэйшы брэйк кваліфікацыі і яшчэ £1000 у якасці пераходнага прыза за максімальную серыю. Гэты максімальны брэйк стаў 131-м у гісторыі снукера, 13-м у сезоне і 3-м у кваліфікацыях да чэмпіянату свету, а таксама 2-м у кар'еры Уілсана.
Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшаму брэйку на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя серыі кожнага гульца.
У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2017 прымалі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах трэцяга кваліфікацыйнага раўнда.
41-гадовы Роні О’Саліван прымаў удзел у 25-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года. 46-гадовы Пітэр Эбдан гуляў на 24-м чэмпіянаце свету, прапусціўшы розыгрышы 2014 і 2015 года пасля свайго дэбютнага турніру ў 1992 годзе. У 23-і раз запар у Крусібле гуляў 41-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе.
У 2017 годзе ў Крусібл патрапілі 5 дэбютантаў: Чжоу Юэлун (37), Дэвід Грэйс (51), Гэры Уілсан (59), Янь Бінтаа (63) і Напон Саенхам (72).
З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 2001, 2004, 2008, 2012, 2013) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца са Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету. Апроч О'Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ сем удзельнікаў турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998, 2007, 2009, 2011), Марк Сэлбі (2 тытулы: 2014, 2016), Сцюарт Бінэм (2015), Ніл Робертсан (2010), Грэм Дот (2006), Шон Мёрфі (2005) і Пітэр Эбдан (2002).
Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2017 года стаў 46-гадовы Пітэр Эбдан. Роры Мак-Лаўду падчас турніру таксама было 46 гадоў, а Фергалу О'Браену — 45. Самым маладым гульцом, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва, стаў 17-гадовы Янь Бінтаа. Кітаец, якому на момант пачатку чэмпіянату было 17 гадоў і 2 месяцы, стаў другім самым маладым снукерыстам у гісторыі Крусібла і быў блізкі да рэкорднага дасягнення Лукі Брэсэля, які дэбютаваў на чэмпіянаце свету ў 2012 годзе ва ўзросце 17 гадоў і 45 дзён. Чжоу Юэлуну падчас спаборніцтва было 19 гадоў, а Луку Брэсэлю — 22.
Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету.
Леташні пераможца |
Дэбютант турніру |
П | Р | Гулец | ДН | Дэбют | Найлепшы вынік | АС | М | В | П | %М | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+[у 1] | 100+[у 1] | НБ[у 1] | Ф/50+[у 1] | Ф/100+[у 1] | ПГ (£)[у 2] |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 1 | Марк Сэлбі | 19.06.1983 | 2005 | Перамога (2014, 2016) | 12 | 34 | 24 | 10 | 70.59% | 735 | 399 | 336 | 54.29% | 230 | 60 | 142 | 3.2 | 12.25 | 956180 |
2 | 2 | Джад Трамп | 20.08.1989 | 2007 | Фінал (2011) | 7 | 21 | 14 | 7 | 66.67% | 456 | 249 | 207 | 54.61% | 163 | 33 | 142 | 2.8 | 13.82 | 334400 |
3 | 3 | Сцюарт Бінэм | 21.05.1976 | 2000 | Перамога (2015) | 10 | 19 | 10 | 9 | 52.63% | 378 | 189 | 189 | 50% | 121 | 20 | 145 | 3.12 | 18.9 | 494570 |
4 | 4 | Дзін Цзюньхуэй | 01.04.1987 | 2007 | Фінал (2016) | 10 | 24 | 14 | 10 | 58.33% | 486 | 252 | 234 | 51.85% | 192 | 42 | 138 | 2.53 | 11.57 | 336270 |
5 | 5 | Шон Мёрфі | 10.08.1982 | 2002 | Перамога (2005) | 14 | 39 | 26 | 13 | 66.67% | 811 | 442 | 369 | 54.5% | 286 | 59 | 138 | 2.84 | 13.75 | 726370 |
6 | 6 | Джон Хігінс | 18.05.1975 | 1995 | Перамога (1998, 2007, 2009, 2011) | 22 | 64 | 46 | 18 | 71.88% | 1327 | 741 | 586 | 55.84% | 494 | 119 | 143 | 2.69 | 11.15 | 1539800 |
7 | 7 | Бары Хокінс | 23.04.1979 | 2006 | Фінал (2013) | 11 | 25 | 14 | 11 | 56% | 526 | 263 | 263 | 50% | 163 | 25 | 141 | 3.23 | 21.04 | 391820 |
8 | 8 | Марка Фу | 08.01.1978 | 1999 | Паўфінал (2006, 2016) | 16 | 28 | 12 | 16 | 42.86% | 519 | 254 | 265 | 48.94% | 170 | 35 | 138 | 3.05 | 14.83 | 343200 |
9 | 9 | Ніл Робертсан | 11.02.1982 | 2005 | Перамога (2010) | 12 | 30 | 19 | 11 | 63.33% | 608 | 341 | 267 | 56.09% | 213 | 52 | 145 | 2.85 | 11.69 | 518820 |
10 | 10 | Алістэр Картэр | 25.07.1979 | 2003 | Фінал (2008, 2012) | 14 | 34 | 20 | 14 | 58.82% | 693 | 357 | 336 | 51.52% | 204 | 32 | 147 | 3.4 | 21.66 | 497125 |
11 | 11 | Марк Ален | 22.02.1986 | 2007 | Паўфінал (2009) | 10 | 21 | 11 | 10 | 52.38% | 411 | 211 | 200 | 51.34% | 143 | 30 | 146 | 2.87 | 13.7 | 213100 |
12 | 12 | Роні О’Саліван | 05.12.1975 | 1993 | Перамога (2001, 2004, 2008, 2012, 2013) |
24 | 79 | 60 | 19 | 75.95% | 1626 | 958 | 668 | 58.92% | 675 | 156 | 147 | 2.41 | 10.42 | 1946700 |
13 | 13 | Лян Вэньбо | 05.03.1987 | 2008 | Чвэрцьфінал (2008) | 5 | 7 | 2 | 5 | 28.57% | 132 | 62 | 70 | 46.97% | 37 | 6 | 127 | 3.57 | 22 | 105150 |
14 | 14 | Кайрэн Уілсан | 23.12.1991 | 2014 | Чвэрцьфінал (2016) | 2 | 4 | 2 | 2 | 50% | 79 | 38 | 41 | 48.1% | 24 | 4 | 143 | 3.29 | 19.75 | 49600 |
15 | 15 | Энтані Мак-Гіл | 05.02.1991 | 2015 | Чвэрцьфінал (2015) | 2 | 5 | 3 | 2 | 60% | 102 | 50 | 52 | 49.02% | 36 | 5 | 137 | 2.83 | 20.4 | 66200 |
16 | 16 | Раян Дэй | 23.03.1980 | 2004 | Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012) | 11 | 19 | 8 | 11 | 42.11% | 339 | 162 | 177 | 47.79% | 97 | 16 | 134 | 3.49 | 21.19 | 209005 |
18 | 18 | Мартын Гоўлд | 14.09.1981 | 2009 | 1/8 фіналу (2010, 2011) | 7 | 9 | 2 | 7 | 22.22% | 164 | 72 | 92 | 43.9% | 46 | 6 | 136 | 3.57 | 27.33 | 98750 |
24 | 24 | Стывен Магуайр | 13.03.1981 | 2004 | Паўфінал (2007, 2012) | 13 | 25 | 12 | 13 | 48% | 472 | 253 | 219 | 53.6% | 148 | 29 | 143 | 3.19 | 16.28 | 285480 |
29 | 29 | Грэм Дот | 12.05.1977 | 1997 | Перамога (2006) | 17 | 36 | 20 | 16 | 55.56% | 734 | 363 | 371 | 49.46% | 207 | 20 | 146 | 3.55 | 36.7 | 690400 |
30 | 30 | Лука Брэсэль | 08.03.1995 | 2012 | 1/16 фіналу (2012) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 15 | 5 | 10 | 33.33% | 5 | 1 | 116 | 3 | 15 | 29600 |
32 | 32 | Том Форд | 17.08.1983 | 2010 | 1/16 фіналу (2010, 2014) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 32 | 12 | 20 | 37.5% | 9 | 1 | 107 | 3.56 | 32 | 83025 |
37 | 37 | Чжоу Юэлун | 24.01.1998 | 2017 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 15900 |
39 | 39 | Джымі Робертсан | 03.05.1986 | 2011 | 1/16 фіналу (2011, 2015) | 2 | 2 | 0 | 2 | 0% | 27 | 7 | 20 | 25.93% | 6 | 0 | 87 | 4.5 | — | 48250 |
42 | 42 | Пітэр Эбдан | 27.08.1970 | 1992 | Перамога (2002) | 23 | 51 | 29 | 22 | 56.86% | 1006 | 522 | 484 | 51.89% | 305 | 53 | 144 | 3.3 | 18.98 | 878700 |
44 | 44 | Сяа Гадун | 10.02.1989 | 2014 | 1/16 фіналу (2014) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 18 | 8 | 10 | 44.44% | 7 | 0 | 73 | 2.57 | — | 40100 |
45 | 45 | Фергал О’Браен | 08.03.1972 | 1994 | Чвэрцьфінал (2000) | 10 | 13 | 4 | 9 | 30.77% | 227 | 94 | 133 | 41.41% | 48 | 4 | 137 | 4.73 | 56.75 | 240820 |
48 | 48 | Сцюарт Кэрынгтан | 14.05.1990 | 2015 | 1/16 фіналу (2015) | 1 | 1 | 0 | 1 | 0% | 16 | 6 | 10 | 37.5% | 5 | 0 | 99 | 3.2 | — | 27100 |
51 | 51 | Дэвід Грэйс | 05.05.1985 | 2017 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 6600 |
54 | 54 | Роры Мак-Лаўд | 26.03.1971 | 2009 | 1/8 фіналу (2011) | 2 | 3 | 1 | 2 | 33.33% | 52 | 23 | 29 | 44.23% | 6 | 0 | 85 | 8.67 | — | 88735 |
59 | 59 | Гэры Уілсан | 11.08.1985 | 2017 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 12600 |
63 | 63 | Янь Бінтаа | 16.02.2000 | 2017 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 0 |
72 | 72 | Напон Саенхам | 15.08.1992 | 2017 | — | 0 | 0 | 0 | 0 | — | 0 | 0 | 0 | — | — | — | — | — | — | 12600 |
15 красавіка, у дзень пачатку чэмпіянату свету, але да пачатку першага матча афіцыйны спонсар турніру кампанія Betfred выставіла наступныя каэфіцыэнты на перамогу ўдзельнікаў ва ўсім чэмпіянаце.
Гулец | Каэфіцыэнт | Гулец | Каэфіцыэнт |
---|---|---|---|
Марк Сэлбі (1) | 4/1 | Раян Дэй (16) | 125/1 |
Джад Трамп (2) | 4/1 | Мартын Гоўлд (18) | 150/1 |
Роні О’Саліван (12) | 5/1 | Янь Бінтаа (63) | 150/1 |
Ніл Робертсан (9) | 12/1 | Сяа Гадун (44) | 200/1 |
Дзін Цзюньхуэй (4) | 14/1 | Лука Брэсэль (30) | 200/1 |
Бары Хокінс (7) | 16/1 | Чжоу Юэлун (37) | 250/1 |
Джон Хігінс (6) | 16/1 | Грэм Дот (29) | 250/1 |
Марка Фу (8) | 22/1 | Том Форд (32) | 300/1 |
Шон Мёрфі (5) | 22/1 | Джымі Робертсан (39) | 400/1 |
Сцюарт Бінэм (3) | 25/1 | Сцюарт Кэрынгтан (48) | 400/1 |
Кайрэн Уілсан (14) | 33/1 | Гэры Уілсан (59) | 500/1 |
Марк Ален (11) | 40/1 | Фергал О’Браен (45) | 500/1 |
Алістэр Картэр (10) | 40/1 | Пітэр Эбдан (42) | 500/1 |
Лян Вэньбо (13) | 80/1 | Напон Саенхам (72) | 750/1 |
Энтані Мак-Гіл (15) | 80/1 | Дэвід Грэйс (51) | 750/1 |
Стывен Магуайр (24) | 80/1 | Роры Мак-Лаўд (54) | 1000/1 |
Чэмпіянат свету 2017 года пройдзе на працягу 17 дзён (з суботы 15 красавіка па панядзелак 1 мая) за двума сталамі (паўфіналы і фінал пройдуць за адным сталом) на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе, Англія. Кожны дзень на чэмпіянаце будзе праходзіць па тры ці дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежыць ад стадыі турніру, сесіі (чым пазней пачынаецца сесія, тым даражэй каштуюць квіткі), дня тыдня (часам у выходныя дні квіткі каштуюць даражэй). На матчы першага раунда квіткі каштуюць ад £20 да £35, на матчы другога раунда — ад £25 да £35, на чвэрцьфіналы — ад £35 да £45, на паўфіналы — ад £45 да £55, на фінальны паядынак — ад £65 да £80[1].
Дата | Дзень тыдня | Стадыя | Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) | Кошт квіткоў |
---|---|---|---|---|
15 красавіка | Субота | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £25 |
Дзённая сесія (14.30) | £30 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £35 | |||
16 красавіка | Нядзеля | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £25 |
Дзённая сесія (14.30) | £30 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £35 | |||
17 красавіка | Панядзелак | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £20 |
Дзённая сесія (14.30) | £25 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £30 | |||
18 красавіка | Аўторак | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £20 |
Дзённая сесія (14.30) | £25 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £30 | |||
19 красавіка | Серада | 1/16 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £20 |
Дзённая сесія (14.30) | £25 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £30 | |||
20 красавіка | Чацвер | 1/16 фіналу і 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £25 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £30 | |||
21 красавіка | Пятніца | 1/8 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £25 |
Дзённая сесія (14.30) | £30 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £35 | |||
22 красавіка | Субота | 1/8 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £25 |
Дзённая сесія (14.30) | £30 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £35 | |||
23 красавіка | Нядзеля | 1/8 фіналу | Ранішняя сесія (10.00) | £25 |
Дзённая сесія (14.30) | £30 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £35 | |||
24 красавіка | Панядзелак | 1/8 фіналу | Дзённая сесія (13.00) | £30 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £35 | |||
25 красавіка | Аўторак | Чвэрцьфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £35 |
Дзённая сесія (14.30) | £40 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £45 | |||
26 красавіка | Серада | Чвэрцьфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £35 |
Дзённая сесія (14.30) | £40 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £45 | |||
27 красавіка | Чацвер | Паўфіналы | Дзённая сесія (13.00) | £50 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £55 | |||
28 красавіка | Пятніца | Паўфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £45 |
Дзённая сесія (14.30) | £50 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £55 | |||
29 красавіка | Субота | Паўфіналы | Ранішняя сесія (10.00) | £45 |
Дзённая сесія (14.30) | £50 | |||
Вячэрняя сесія (19.00) | £55 | |||
30 красавіка | Нядзеля | Фінал | Дзённая сесія (14.00) | £65 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £75 | |||
1 мая | Панядзелак | Фінал | Дзённая сесія (14.00) | £80 |
Вячэрняя сесія (19.00) | £80 |
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец | 50+ | 100+ | 50-100 | Усе брэйкі 50+ |
---|---|---|---|---|
Роні О’Саліван | 31 | 6 | 25 | 146, 128, 124, 122, 111, 104; 99, 97, 91, 90, 84, 83, 76, 75, 75, 74, 74, 73, 69, 67, 65, 63, 63, 63, 63, 59, 58, 58, 57, 55, 52 |
Марк Сэлбі | 51 | 8 | 43 | 143, 139, 132, 131, 128, 121, 101, 100; 99, 96, 94, 92, 86, 85, 82, 81, 78, 77, 76, 76, 75, 74, 73, 72, 72, 71, 70, 70, 68, 68, 67, 67, 67, 65, 64, 63, 62, 62, 60, 58, 58, 58, 57, 57, 57, 56, 54, 52, 51, 51, 50 |
Джон Хігінс | 41 | 8 | 33 | 141, 135, 129, 127, 124, 120, 120, 111; 95, 90, 90, 89, 88, 84, 82, 78, 76, 76, 74, 72, 70, 69, 67, 65, 63, 63, 63, 62, 61, 60, 59, 59, 59, 58, 57, 57, 54, 53, 53, 51, 50 |
Сцюарт Бінэм | 14 | 2 | 12 | 137, 122; 91, 84, 80, 80, 74, 66, 64, 62, 57, 56, 56, 52 |
Дзін Цзюньхуэй | 45 | 13 | 32 | 139, 136, 132, 132, 128, 128, 120, 117, 117, 113, 111, 110, 103; 95, 94, 91, 87, 84, 84, 80, 78, 76, 73, 71, 71, 70, 70, 69, 68, 67, 65, 64, 63, 63, 62, 60, 59, 58, 57, 56, 54, 53, 52, 52, 50 |
Стывен Магуайр | 19 | 2 | 17 | 135, 114; 97, 90, 81, 71, 67, 66, 63, 61, 60, 59, 58, 57, 57, 57, 53, 50, 50 |
Бары Хокінс | 20 | 3 | 17 | 132, 126, 115; 98, 98, 91, 86, 77, 74, 71, 70, 69, 65, 62, 59, 58, 55, 54, 52, 50 |
Сяа Гадун | 7 | 1 | 6 | 131; 89, 89, 78, 67, 62, 54 |
Лян Вэньбо | 16 | 1 | 15 | 130; 98, 85, 84, 79, 79, 75, 71, 70, 62, 61, 60, 58, 57, 51, 50 |
Марк Ален | 16 | 6 | 10 | 129, 116, 105, 102, 100, 100; 97, 82, 76, 71, 70, 65, 63, 60, 58, 54 |
Раян Дэй | 3 | 1 | 2 | 125; 98, 72 |
Сцюарт Кэрынгтан | 6 | 3 | 3 | 124, 107, 101; 63, 55, 50 |
Марка Фу | 16 | 4 | 12 | 118, 115, 109, 105; 85, 83, 78, 75, 72, 69, 64, 60, 60, 56, 56, 56 |
Шон Мёрфі | 12 | 3 | 9 | 118, 112, 109; 87, 84, 84, 81, 73, 70, 55, 54, 52 |
Ніл Робертсан | 12 | 2 | 10 | 113, 105; 91, 90, 77, 76, 76, 70, 62, 62, 61, 58 |
Алістэр Картэр | 5 | 2 | 3 | 111, 104; 88, 76, 53 |
Кайрэн Уілсан | 13 | 1 | 12 | 110; 97, 93, 92, 88, 72, 71, 70, 63, 61, 59, 58, 56 |
Лука Брэсэль | 7 | 1 | 6 | 109; 94, 78, 76, 62, 56, 55 |
Янь Бінтаа | 5 | 1 | 4 | 109; 94, 70, 67, 56 |
Мартын Гоўлд | 4 | 2 | 2 | 108, 100; 86, 80 |
Грэм Дот | 8 | 1 | 7 | 105; 74, 65, 64, 59, 57, 51, 50 |
Дэвід Грэйс | 4 | 1 | 3 | 104; 75, 56, 52 |
Гэры Уілсан | 6 | 2 | 4 | 103, 100; 64, 63, 54, 50 |
Чжоу Юэлун | 3 | 0 | 3 | 93, 81, 60 |
Том Форд | 4 | 0 | 4 | 91, 67, 50, 50 |
Джымі Робертсан | 9 | 0 | 9 | 86, 78, 66, 66, 62, 61, 60, 55, 54 |
Роры Мак-Лаўд | 5 | 0 | 5 | 77, 73, 72, 66, 60 |
Джад Трамп | 3 | 0 | 3 | 65, 55, 54 |
Пітэр Эбдан | 2 | 0 | 2 | 65, 55 |
Энтані Мак-Гіл | 2 | 0 | 2 | 58, 55 |
Напон Саенхам | 1 | 0 | 1 | 54 |
Увогуле | 390 | 74 | 316 | Найвышэйшы брэйк: 146 (Роні О’Саліван) |
Гулец | Апошні матч | М | В | П | Ф | ВФ | ПФ | %Ф | 50+ | 100+ | НБ | Ф/50+ | Ф/100+ | ПГ (£) |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Марк Сэлбі | Фінал: Джон Хігінс 18:15 | 5 | 5 | 0 | 112 | 71 | 41 | 63.39% | 51 | 8 | 143 | 2.2 | 14 | 375000 |
Джон Хігінс | Фінал: Марк Сэлбі 15:18 | 5 | 4 | 1 | 115 | 68 | 47 | 59.13% | 41 | 8 | 141 | 2.8 | 14.38 | 160000 |
Бары Хокінс | 1/2 фіналу: Джон Хігінс 8:17 | 4 | 3 | 1 | 79 | 44 | 35 | 55.7% | 20 | 3 | 132 | 3.95 | 26.33 | 75000 |
Дзін Цзюньхуэй | 1/2 фіналу: Марк Сэлбі 15:17 | 4 | 3 | 1 | 95 | 51 | 44 | 53.68% | 45 | 13 | 139 | 2.11 | 7.31 | 75000 |
Стывен Магуайр | 1/4 фіналу: Бары Хокінс 9:13 | 3 | 2 | 1 | 50 | 32 | 18 | 64% | 19 | 2 | 135 | 2.63 | 25 | 37500 |
Роні О’Саліван | 1/4 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 10:13 | 3 | 2 | 1 | 60 | 33 | 27 | 55% | 31 | 6 | 146 | 1.94 | 10 | 37500 |
Кайрэн Уілсан | 1/4 фіналу: Джон Хігінс 6:13 | 3 | 2 | 1 | 58 | 29 | 29 | 50% | 13 | 1 | 110 | 4.46 | 58 | 37500 |
Марка Фу | 1/4 фіналу: Марк Сэлбі 3:13 | 3 | 2 | 1 | 59 | 26 | 33 | 44.07% | 16 | 4 | 118 | 3.69 | 14.75 | 37500 |
Ніл Робертсан | 1/8 фіналу: Марка Фу 11:13 | 2 | 1 | 1 | 38 | 21 | 17 | 55.26% | 12 | 2 | 113 | 3.17 | 19 | 25000 |
Сцюарт Бінэм | 1/8 фіналу: Кайрэн Уілсан 10:13 | 2 | 1 | 1 | 38 | 20 | 18 | 52.63% | 14 | 2 | 137 | 2.71 | 19 | 25000 |
Лян Вэньбо | 1/8 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 12:13 | 2 | 1 | 1 | 42 | 22 | 20 | 52.38% | 16 | 1 | 130 | 2.63 | 42 | 25000 |
Сяа Гадун | 1/8 фіналу: Марк Сэлбі 6:13 | 2 | 1 | 1 | 33 | 16 | 17 | 48.48% | 7 | 1 | 131 | 4.71 | 33 | 25000 |
Марк Ален | 1/8 фіналу: Джон Хігінс 9:13 | 2 | 1 | 1 | 40 | 19 | 21 | 47.5% | 16 | 6 | 129 | 2.5 | 6.67 | 25000 |
Шон Мёрфі | 1/8 фіналу: Роні О’Саліван 7:13 | 2 | 1 | 1 | 38 | 17 | 21 | 44.74% | 12 | 3 | 118 | 3.17 | 12.67 | 25000 |
Грэм Дот | 1/8 фіналу: Бары Хокінс 6:13 | 2 | 1 | 1 | 36 | 16 | 20 | 44.44% | 8 | 1 | 105 | 4.5 | 36 | 25000 |
Роры Мак-Лаўд | 1/8 фіналу: Джад Трамп 3:13 | 2 | 1 | 1 | 34 | 13 | 21 | 38.24% | 5 | 0 | 77 | 6.8 | — | 25000 |
Лука Брэсэль | 1/16 фіналу: Марка Фу 9:10 | 1 | 0 | 1 | 19 | 9 | 10 | 47.37% | 7 | 1 | 109 | 2.71 | 19 | 16000 |
Янь Бінтаа | 1/16 фіналу: Шон Мёрфі 8:10 | 1 | 0 | 1 | 18 | 8 | 10 | 44.44% | 5 | 1 | 109 | 3.6 | 18 | 16000 |
Джымі Робертсан | 1/16 фіналу: Марк Ален 8:10 | 1 | 0 | 1 | 18 | 8 | 10 | 44.44% | 9 | 0 | 86 | 2 | — | 16000 |
Джад Трамп | 1/16 фіналу: Роры Мак-Лаўд 8:10 | 1 | 0 | 1 | 18 | 8 | 10 | 44.44% | 3 | 0 | 65 | 6 | — | 16000 |
Сцюарт Кэрынгтан | 1/16 фіналу: Лян Вэньбо 7:10 | 1 | 0 | 1 | 17 | 7 | 10 | 41.18% | 6 | 3 | 124 | 2.83 | 5.67 | 16000 |
Гэры Уілсан | 1/16 фіналу: Роні О’Саліван 7:10 | 1 | 0 | 1 | 17 | 7 | 10 | 41.18% | 6 | 2 | 103 | 2.83 | 8.5 | 16000 |
Алістэр Картэр | 1/16 фіналу: Грэм Дот 7:10 | 1 | 0 | 1 | 17 | 7 | 10 | 41.18% | 5 | 2 | 111 | 3.4 | 8.5 | 16000 |
Мартын Гоўлд | 1/16 фіналу: Джон Хігінс 6:10 | 1 | 0 | 1 | 16 | 6 | 10 | 37.5% | 4 | 2 | 108 | 4 | 8 | 16000 |
Дэвід Грэйс | 1/16 фіналу: Кайрэн Уілсан 6:10 | 1 | 0 | 1 | 16 | 6 | 10 | 37.5% | 4 | 1 | 104 | 4 | 16 | 16000 |
Чжоу Юэлун | 1/16 фіналу: Дзін Цзюньхуэй 5:10 | 1 | 0 | 1 | 15 | 5 | 10 | 33.33% | 3 | 0 | 93 | 5 | — | 16000 |
Пітэр Эбдан | 1/16 фіналу: Сцюарт Бінэм 5:10 | 1 | 0 | 1 | 15 | 5 | 10 | 33.33% | 2 | 0 | 65 | 7.5 | — | 16000 |
Раян Дэй | 1/16 фіналу: Сяа Гадун 4:10 | 1 | 0 | 1 | 14 | 4 | 10 | 28.57% | 3 | 1 | 125 | 4.67 | 14 | 16000 |
Напон Саенхам | 1/16 фіналу: Ніл Робертсан 4:10 | 1 | 0 | 1 | 14 | 4 | 10 | 28.57% | 1 | 0 | 54 | 14 | — | 16000 |
Том Форд | 1/16 фіналу: Бары Хокінс 3:10 | 1 | 0 | 1 | 13 | 3 | 10 | 23.08% | 4 | 0 | 91 | 3.25 | — | 16000 |
Энтані Мак-Гіл | 1/16 фіналу: Стывен Магуайр 2:10 | 1 | 0 | 1 | 12 | 2 | 10 | 16.67% | 2 | 0 | 58 | 6 | — | 16000 |
Фергал О’Браен | 1/16 фіналу: Марк Сэлбі 2:10 | 1 | 0 | 1 | 12 | 2 | 10 | 16.67% | 0 | 0 | <50 | — | — | 16000 |
У табліцы прадстаўлены змены ў сусветным рэйтынгу ў рамках топ-64 пад дзеяннем вынікаў чэмпіянату свету[2][3].
Гулец | АДТ | МДТ | СА | НА | АПТ | МПТ | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Марк Сэлбі | 943425 | 1 | 20000 | 375000 | 1298425 | 1 | ▬ |
Джон Хігінс | 423000 | 6 | 20000 | 160000 | 563000 | 2 | 4 |
Джад Трамп | 598000 | 2 | 60000 | 0 | 538000 | 3 | 1 |
Дзін Цзюньхуэй | 465950 | 4 | 30000 | 75000 | 510950 | 4 | ▬ |
Бары Хокінс | 380250 | 7 | 60000 | 75000 | 395250 | 5 | 2 |
Марка Фу | 376125 | 8 | 20000 | 37500 | 393625 | 6 | 2 |
Ніл Робертсан | 363125 | 9 | 30000 | 25000 | 358125 | 7 | 2 |
Шон Мёрфі | 457350 | 5 | 125000 | 25000 | 357350 | 8 | 3 |
Сцюарт Бінэм | 588762 | 3 | 300000 | 25000 | 313762 | 9 | 6 |
Марк Ален | 302650 | 11 | 20000 | 25000 | 307650 | 10 | 1 |
Лян Вэньбо | 289500 | 13 | 9000 | 25000 | 305500 | 11 | 2 |
Алістэр Картэр | 322575 | 10 | 20000 | 0 | 302575 | 12 | 2 |
Кайрэн Уілсан | 264425 | 14 | 0 | 37500 | 301925 | 13 | 1 |
Роні О’Саліван | 291250 | 12 | 30000 | 37500 | 298750 | 14 | 2 |
Марк Уільямс | 199975 | 17 | 0 | 12000 | 211975 | 15 | 2 |
Мартын Гоўлд | 194975 | 18 | 0 | 16000 | 210975 | 16 | 2 |
Энтані Мак-Гіл | 230150 | 15 | 30000 | 0 | 200150 | 17 | 2 |
Раян Дэй | 209087 | 16 | 12000 | 0 | 197087 | 18 | 2 |
Дэвід Гілберт | 188650 | 20 | 6000 | 12000 | 194650 | 19 | 1 |
Марк Кінг | 188475 | 21 | 9000 | 12000 | 191475 | 20 | 1 |
Рыкі Уолдэн | 187400 | 22 | 0 | 0 | 187400 | 21 | 1 |
Джо Пэры | 193700 | 19 | 20000 | 8000 | 181700 | 22 | 3 |
Майкл Холт | 175500 | 23 | 9000 | 12000 | 178500 | 23 | ▬ |
Стывен Магуайр | 140775 | 24 | 0 | 37500 | 178275 | 24 | ▬ |
Энтані Хэмілтан | 134925 | 25 | 0 | 8000 | 142925 | 25 | ▬ |
Майкл Уайт | 129825 | 27 | 6000 | 12000 | 135825 | 26 | 1 |
Лука Брэсэль | 122075 | 30 | 6000 | 16000 | 132075 | 27 | 3 |
Бэн Вуластан | 124525 | 28 | 6000 | 12000 | 130525 | 28 | ▬ |
Алан Мак-Манус | 132850 | 26 | 12000 | 8000 | 128850 | 29 | 3 |
Грэм Дот | 122875 | 29 | 20000 | 25000 | 127875 | 30 | 1 |
Том Форд | 115500 | 32 | 9000 | 16000 | 122500 | 31 | 1 |
Чжоу Юэлун | 108325 | 37 | 6000 | 16000 | 118325 | 32 | 5 |
Дамінік Дэйл | 110850 | 35 | 6000 | 12000 | 116850 | 33 | 2 |
Мэцью Сэлт | 114000 | 33 | 12000 | 8000 | 110000 | 34 | 1 |
Роберт Мілкінс | 121475 | 31 | 12000 | 0 | 109475 | 35 | 4 |
Джэймі Джонс | 108987 | 36 | 12000 | 12000 | 108987 | 36 | ▬ |
Марк Дэвіс | 111250 | 34 | 12000 | 8000 | 107250 | 37 | 3 |
Джымі Робертсан | 101487 | 39 | 12000 | 16000 | 105487 | 38 | 1 |
Сяа Гадун | 85775 | 44 | 9000 | 25000 | 101775 | 39 | 5 |
Пітэр Эбдан | 89387 | 42 | 6000 | 16000 | 99387 | 40 | 2 |
Роры Мак-Лаўд | 72687 | 54 | 0 | 25000 | 97687 | 41 | 13 |
Цепчая Ун-Ну | 101675 | 38 | 6000 | 0 | 95675 | 42 | 4 |
Майк Дан | 92400 | 41 | 6000 | 8000 | 94400 | 43 | 2 |
Дэвід Грэйс | 77475 | 51 | 0 | 16000 | 93475 | 44 | 7 |
Фергал О’Браен | 85062 | 45 | 9000 | 16000 | 92062 | 45 | ▬ |
Сцюарт Кэрынгтан | 80450 | 48 | 12000 | 16000 | 84450 | 46 | 2 |
Юй Дэлу | 81175 | 47 | 9000 | 12000 | 84175 | 47 | ▬ |
Марк Джойс | 81662 | 46 | 6000 | 8000 | 83662 | 48 | 2 |
Эндру Хігінсан | 80200 | 49 | 9000 | 8000 | 79200 | 49 | ▬ |
Цянь Пэнфэй | 75575 | 52 | 6000 | 8000 | 77575 | 50 | 2 |
Сэм Бэйрд | 74025 | 53 | 6000 | 8000 | 76025 | 51 | 2 |
Курт Мэфлін | 87687 | 43 | 12000 | 0 | 75687 | 52 | 9 |
Робі Уільямс | 78650 | 50 | 12000 | 8000 | 74650 | 53 | 3 |
Джэк Лісоўскі | 72162 | 55 | 6000 | 8000 | 74162 | 54 | 1 |
Мэцью Стывенс | 92412 | 40 | 20000 | 0 | 72412 | 55 | 15 |
Янь Бінтаа | 55125 | 63 | 0 | 16000 | 71125 | 56 | 7 |
Гэры Уілсан | 58862 | 59 | 6000 | 16000 | 68862 | 57 | 2 |
Лі Хан | 65075 | 56 | 9000 | 12000 | 68075 | 58 | 2 |
Хусэйн Вафаі Аюры | 53625 | 64 | 0 | 12000 | 65625 | 59 | 5 |
Олівер Лайнс | 62787 | 58 | 6000 | 8000 | 64787 | 60 | 2 |
Альфрэд Бёрдэн | 56350 | 61 | 0 | 8000 | 64350 | 61 | ▬ |
Дэніэл Уэлс | 55512 | 62 | 0 | 8000 | 63512 | 62 | ▬ |
Крыс Уэйклін | 53275 | 65 | 0 | 8000 | 61275 | 63 | 2 |
Напон Саенхам | 44050 | 72 | 0 | 16000 | 60050 | 64 | 8 |
Ян Бэрнс | 57812 | 60 | 0 | 0 | 57812 | 66 | 6 |
Робін Хал | 64375 | 57 | 12000 | 0 | 52375 | 69 | 12 |