У склад Сілезскага ваяводства Чэнстахова ўключана ў 1999 годзе, але гістарычна належыць не да Сілезіі, а да Малой Польшчы; каб падкрэсліць гэту сувязь, Чэнстахова ўступіла ў арганізацыю «Асацыяцыя гарадоў і муніцыпалітэтаў Малапольшчы».
Горад знакаміты цудатворнай Чэнстахоўскай іконай Маці Божай, якая захоўваецца з 1382 года ў Яснагорскім манастыры. Абарону Яснагорскага манастыра ў ходзе польска-шведскай вайны XVII стагоддзя апісвае Генрык Сянкевіч у рамане «Патоп».
Ченстохо́ва // Т. 29. Чаган — Экс-ле-Бен. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 63. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)