Горад
Чэскі-Цешын
Český Těšín
| ||||||||||||||||||||||||||||
Чэскі-Цешын (чэшск.: Český Těšín, польск.: Czeski Cieszyn) — горад у Чэхіі, які ўваходзіць у склад Мараўскасілезскага края. Займае плошчу 33,8 км². Насельніцтва 26 330 чалавек. Размяшчаецца на левым беразе ракі Олшэ.
Тэрыторыя Чэскі-Цешына была індустрыяльным прадмесцем горада Цешын (Teschen) і называлася Саская Купа (Saská Kupa або Sachsenberg). У 1920 годзе Цешын быў падзелены паміж Польшчай і Чэхаславакіяй. Частка горада на левым беразе ракі Ользы, якая адышла Чэхаславакіі, стала называцца Чэскі-Цешын (Český Těšín).
У 1938 годзе Польшча захапіла Чэскі-Цешын і назвала яго Заходні Цешын (Cieszyn Zachodni). Пасля разгрому Польшчы ў 1939 годзе ўвесь горад быў уключаны ў склад Германіі. У 1945 годзе Чэскі-Цешын быў вернуты Чэхаславакіі.