Замак | |
Шамбор | |
---|---|
Chambord | |
47°36′58″ пн. ш. 1°31′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Дэпартамент | Луар і Шэр |
Архітэктурны стыль | французскі рэнесанс[d] |
Архітэктар | П'ер Невэ[d] і Жак Сурдзю[d] |
Заснавальнік | Францыск I |
Дата заснавання | 1545[1] і 1520 |
Статус | гістарычны помнік, аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА |
Сайт | chambord.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Замак Шамбор (фр.: château de Chambord) — самы буйны з усіх замкаў Луары. Быў пабудаваны па загадзе Францыска I, які хацеў быць бліжэй да каханай дамы — графіні Туры, якая жыла непадалёк.
Будаўніцтва вялося паміж 1519 і 1547 гадамі на выгіне ракі Касон (Cosson) — невялікага прытоку ракі Беўрон (Beuvron), якая ўпадае ў Луару, прыблізна за 6 км ад левага берага Луары і за 14 км на ўсход ад Блуа ў французскім дэпартаменце Луар і Шэр.
За гады існавання Шамборскі замак быў прытулкам многіх знакамітых асоб — тут тварыў Мальер і займаўся даследаваннямі граф Сен-Жермен, а Морыц Саксонскі нават размяшчаў у раскошных памяшканнях свой полк[2].
Замак Шамбор стаў дэкарацыяй пры здымках музычнага фільма «Асліная шкура» рэж. Жака Дзёмі ў 1970 г.
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 933 рус. • англ. • фр. |