Шкоф’я-Лока
| ||||||||||||||||||||||
Шкоф’я-Лока[1] (славенск.: Škofja Loka) — горад у цэнтральнай частцы Славеніі. Паблізу горада зліваюцца рэкі Селешка Сора і Палянска Сора, утвараючы раку Сора. Насельніцтва горада — 12 289 чалавек па дадзеных перапісу 2002 года, насельніцтва ўсёй абшчыны — 22 093. Размешчана за 25 км на паўночны захад ад Любляны і за 15 км на паўночны ўсход ад Краня. Праз горад праходзіць аўтадарога Любляна — Толмін.