Штутгарцкі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Stuttgart | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Stuttgart |
Міжнародная назва | англ.: University of Stuttgart |
Заснаваны | 1829 |
Студэнты | 22 616[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Штутгарт |
Сайт | uni-stuttgart.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Штутгарцкі ўніверсітэт (ням.: Universität Stuttgart) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Штутгарт.
Штутгартскі ўніверсітэт быў заснаваны ў 1829 годзе і складаецца з 10 факультэтаў. Гэта адзін з найстарэйшых тэхнічных універсітэтаў Германіі з высокарэйтынгавымі праграмамі навучання, у прыватнасці, у галіне цывільнай, механічнай, прамысловай і электратэхнічнай інжынерыі. Ён з'яўляецца членам аб'яднання найбуйнейшых і найбольш вядомых нямецкіх тэхналагічных ВНУ. Універсітэт асабліва вядомы сваёй рэпутацыяй ў галіне перадавой аўтамабільнай тэхнікі, эфектыўнай прамысловай і аўтаматызаванай вытворчасці, праектавання тэхналагічных працэсаў, аэракасмічнай тэхнікі і інш.