| ||||||||||||
Шуштэр (перс. شوشتر — Šuštar) — горад на паўднёвым захадзе Ірана, у астане Хузестан. Насельніцтва — 73 354 чалавекі (на 2006 год). Каля горада знаходзіцца старажытная арашальная сістэма Шуштэра, унесеная ў 2009 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.