Шыфр | |
---|---|
англ.: Cypher | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d][1], трылер[d] і кіберпанк |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Кампазітар | |
Кінакампанія | Miramax[d] |
Працягласць | 95 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 2002 |
IMDb | ID 0284978 |
Афіцыйны сайт |
«Шыфр» (англ.: Cypher) — амерыканскі фантастычны трылер 2002 года, пастаўлены рэжысёрам Вінчэнца Наталі па сцэнарыі Браяна Кінга . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэрэмі Нортэм і Люсі Лью[3].
Морган Саліван, які стаміўся ад зануднага жыцця і нялюбай жонкі, згаджаецца займацца прамысловым шпіянажам для магутнай карпарацыі «Дыджыкорп». Ён атрымлівае новае імя і простае заданне — пры дапамозе сакрэтнай прылады перадаваць выступленні канкурэнтаў на канферэнцыях. Нягледзячы на мігрэні і дзіўны боль у патыліцы, Морган атрымлівае задавальненне ад новага патаемнага жыцця, але выпадковая сустрэча з загадкавай Рытай усяляе ў яго страх і падазрэнні. Па словах Рыты, нудныя сходы ўсяго толькі шырма для злавесных аперацый «Дыджыкорпа», які ператварае сваіх «шпіёнаў» у паслухмяных марыянетак. Яна робіць яму ўкол і просіць на наступнай канвенцыі ніяк не рэагаваць на тое, што ён там убачыць.
Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 5 кінаўзнагародамі і яшчэ 3 намінацыямі[4].