Эдгар Чагва Лунгу (англ.: Edgar Chagwa Lungu; нар. 11 лістапада1956, Ндола, правінцыя Капербелт, Паўночная Радэзія) — замбійскі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў, абароны і юстыцыі, прэзідэнт Замбіі з 25 студзеня 2015 года.
У 1981 годзе Лунгу скончыў Універсітэт Замбіі са ступенню бакалаўра права, ў 1982 годзе — Юрыдычны практычны інстытут, а ў 1983 годзе — курсы «ZIALE», пасля чаго паступіў на працу адваката ў міністэрства юстыцыі, аддзялення кампаній «Zambia Consolidated Copper Mines» і «Barclays». Пазней ён прайшоў афіцэрскія ваенныя курсы ў Кабвэ. Пазней, ён вярнуўся да юрыдычнай практыкі і ўступіў у Аб’яднаную партыю нацыянальнага развіцця пад кіраўніцтвам Андэрсана Мазокі, але пазней далучыўся да патрыятычнага фронту пад кіраваннем заснавальніка партыі Майкла Сата.
Ён прайграе прэзідэнцкія выбары 2021 года даўняму апаненту Хакайндэ Хіхілеме.