Эма | |
---|---|
Жанр | тэлесерыял — экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
У галоўных ролях |
|
Працягласць | 240 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская[1] |
Год | 1972 |
IMDb | ID 0068068 |
«Э́ма» (англ.: Emma) — шасцісерыйны брытанскі міні-серыял 1972 года, экранізацыя аднайменнага рамана англійскай пісьменніцы Джэйн Осцін.
Эма Вудхаўс — багатая, прыгожая і разумная дзяўчына са шляхетнай сям’і. Сама яна не імкнецца да замужжа, яе цалкам задавальняе забяспечанае і мернае жыццё ў доме бацькі. Да таго ж, заўсёды пад рукой велікадушны, праўдзівы сябар і джэнтльмен, з якім яна адчувае сябе на роўных, ведаючы яго з дзяцінства. Не маючы ні ў чым патрэбы, Эма хоча зладзіць шчасце сваіх менш адораных лёсам і прыродай сябровак, і адначасова крыху развеяць летнюю нуду. Пасля таго, як ёй удаецца сасватаць і ўдала выдала замуж сваю гувернантку міс Тэйлар за заможнага ўдаўца містэра Уэстана, яна абірае сабе новую пратэжэ. Гарыет Сміт — мілая, трохі наіўная дзяўчына сумнеўнага паходжання. Эма задаецца мэтай знайсці ёй годнага мужа, і ў яе нават з’яўляецца падыходзячая кандыдатура — мясцовы вікарый містэр Элтан. Вось толькі ўсё ідзе не зусім так, як задумвала Эма.