Энрыка Лета (італ. : Enrico Letta , нар. 20 жніўня 1966 ) — італьянскі палітык, намеснік сакратара Дэмакратычнай партыі . 83-ці Старшыня Савета Міністраў Італіі з 24 красавіка 2013 года па 14 лютага 2014 года.
Нарадзіўся ў Пізе, скончыў у 1994 годзе Пізанскі ўніверсітэт (спецыялізацыя па паліталогіі) і Школу даследаванняў Святой Ганны (англ.) ( бел. , дзе атрымаў у 2001 годзе ступень Ph.D па заканадаўстве Еўрапейскага саюза . На працягу працяглага часу займаўся навукай, працаваў прафесарам у прыватным Універсітэце Карла Катанеа (англ.) ( бел. у Кастэланца (2001—2003), Школе даследаванняў Святой Ганны (2003), запрошаным прафесарам у Вышэйшай камерцыйнай школе Парыжа (англ.) ( бел. (2004).
Дзядзька Энрыка, Джані Лета, быў адным з высокапастаўленых памочнікаў С. Берлусконі .
Энрыка Лета заняўся палітычнай дзейнасцю з пачатку 1990-х гадоў: быў прэзідэнтам Моладзі Еўрапейскай народнай партыі (YEPP) у 1991—1995 гадах. У 1994 годзе ўступіў у Італьянскую народную партыю (англ.) ( бел. , дзе зрабіў хуткую кар'еру, стаўшы ў 1997 годзе намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі ва ўзросце 32 гадоў, а ў 1998 годзе быў прызначаны міністрам па справах Еўрасаюза ў кабінеце Д’Алема . На парламенцкіх выбарах 2001 года быў упершыню абраны ў палату дэпутатаў ад партыі Маргарытка: Дэмакратыя — гэта свабода [ 6] [ 7] [ 8] .
З 2004 па 2006 год ён быў дэпутатам Еўрапарламента , у Еўрапейскім парламенце ўваходзіў у групу Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу і Камітэт па эканамічных і валютных пытаннях[ 9] У 2006 годзе пакінуў Еўрапарламент і заняў пасаду сакратара Савета міністраў у другім кабінеце Продзі .
З'яўляецца адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі , у 2007 годзе на выбарах кіраўніцтва партыі Лета заняў трэцяе месца з 11 % галасоў[ 10] . З 2009 года з'яўляецца намеснікам сакратара (кіраўніка) партыі П'ера Луіджы Берсані .
24 красавіка 2013 года прэзідэнт краіны Джорджа Напалітана прапанаваў Э. Лета ўзначаліць урад Італіі, каб спыніць крызісную сітуацыю, якая склалася пасля выбараў 24—25 лютага 2013 года [ 11] .
Зноскі
Фота, відэа і аўдыё Тэматычныя сайты Слоўнікі і энцыклапедыі Генеалогія і некрапалістыка