Энрыке Лістэр | |
---|---|
ісп.: Enrique Líster | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1994[1][2][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Народная армія Іспанскай Рэспублікі і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | генерал |
Камандаваў | Пяты полк, 1-я змешаная брыгада і 11th Division[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Энрыке Лістэр Фархан (ісп/галіс. Enrique Líster Forján; 21 красавіка 1907 — 8 снежня 1994) — камандзір «пятага палка», 1-й змешанай брыгады, 11-й дывізіі Народнай арміі падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Доўгі час быў важнай фігурай у Камуністычнай партыі Іспаніі і палітычным жыцці Іспаніі ў цэлым.
Нарадзіўся ў галісійскай сям’і, служыў салдатам у Іспанскай каралеўскай арміі. Быў рабочым-муляром, юныя гады правёў на Кубе, а вярнуўшыся ў Іспаніі, далучыўся да рэвалюцыйнага руху. У 1925 годзе ўступіў у КПІ і неўзабаве быў вымушаны зноў пакінуць краіну — аж да 1931 года, калі манархія ў Іспаніі была ліквідавана. Паспеў паўдзельнічаць у паўстанні супраць дыктатара Херарда Мачада на Кубе.
У 1932 годзе зноў пакінуў Іспанію і жыў у Маскве, дзе працаваў на будаўніцтве маскоўскага метро і вучыўся з 1932 па 1935 год у Акадэміі Фрунзэ.
У 1935 годзе вярнуўся ў Іспанію і стаў працаваць ва Узброеных Сілах Рэспублікі па заданні Камуністычнай партыі Іспаніі. З пачаткам грамадзянскай вайны апынуўся адным з самых падрыхтаваных ваенных спецыялістаў у КПІ. Яму было даручана фарміраванне народнага апалчэння. Удзельнічаў у бітвах пры Хараме, Гвадалахары, Тэруэле, Эбра.
Пасля падзення Другой Іспанскай Рэспублікі жыў у іміграцыі ў Маскве. У гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся ў шэрагах Чырвонай Арміі пад імем Лісіцына Эдуарда Эдуардавіча, удзельнік зняцця блакады Ленінграда ў студзені 1944 года. 22 лютага 1944 года прысвоена званне генерал-маёра Чырвонай Арміі[3].
Пасля 1946 года жыў у Югаславіі. Адзіны ў XX стагоддзі чалавек, што стаў генералам трох армій — іспанскай (рэспубліканскай), савецкай, югаслаўскай.
Быў у ліку іспанамоўных кансультантаў, якія дапамагалі арганізаваць Камітэты абароны рэвалюцыі пасля Кубінскай рэвалюцыі.
У 1977 годзе вярнуўся ў Іспанію. У 1973 годзе з аднадумцамі пакінуў КПІ з-за нязгоды з еўракамуністычнай лініяй большасці партыі. Ён назваў здрадай тое, што КПІ асудзіла ўвод савецкіх войскаў у Чэхаславакію ў 1968 годзе, і стварыў Іспанскую камуністычную рабочую партыю. Генеральны сакратар ІКРП у 1973—86 гг. У 1986 годзе вярнуўся ў КПІ.
Напісаў кнігі: «Наша вайна» (Nuestra guerra, 1966), «Мемуары змагара» (Memorias de un luchador, 1977), «Хопіць» (Bas Basta!, 1970).