Эрнэст Сетан-Томпсан | |
---|---|
Ernest Thompson Seton | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ernest Thompson |
Псеўданімы | Thompson-Seton[1] |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1860[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 1946[4][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст |
Гады творчасці | 1886 — 1946 |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
медаль Джона Бераўза[d] (1927) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
etsetoninstitute.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрнест Сетан-Томпсан (англ.: Ernest Thompson Seton; 14 жніўня 1860, Саўт-Шылдс, Вялікабрытанія — 23 кастрычніка 1946) — канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст.
Скончыў каледж мастацтваў у Таронта (1879), вывучаў выяўленчае мастацтва ў Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку. Падарожнічаў, даследаваў жыццё жывёл. Арганізатар руху следапытаў у Амерыцы.
Друкаваўся з 1883 года. Пісаў на англійскай мове. Аўтар больш як 40 кніг пра жывёльны свет, індзейскую і эскімоскую традыцыйную культуру. Вядомасць прынеслі праца «Жыццё дзікіх жывёл» (т. 1—8, 1925—27) і блізкія да навукова-папулярнай літаратуры аповесці, апавяданні, нарысы «Дзікія жывёлы, як я іх ведаў» (1898), «Біяграфія грызлі» (1900), «Жыцці тых, на каго палююць» (1901), «Два малыя дзікуны» (1903), «Героі-жывёлы» (1906), «Біяграфія серабрыстага ліса» (1909), «Рольф сярод лясоў» (1911), «Кніга аб лесе» (1912) і інш. Аўтар мастацкай аўтабіяграфіі «След мастака-натураліста» (1940). Сам ілюстраваў свае кнігі.