Этыленгліколь | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₂H₆O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 203-473-3 |
SMILES | |
RTECS | KW2975000 |
ChemSpider |
Этыленгліко́ль (1,2-этандыол) — двухатамны спірт, найпрасцейшы прадстаўнік гліколяў, HOCH2CH2OH. Упершыню атрыманы французскім хімікам Ш. Вюнцам у 1856 годзе.
Бясколерная гіграскапічная гаручая вадкасць без паху, салодкая на смак. Малярная маса 62,068 г/моль. Тэмпература плаўлення −12,3 °C, тэмпература кіпення 197,6 °C. Шчыльнасць 1,113 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Добра раствараецца ў вадзе, спіртах, кетонах, умерана — бензоле, талуоле, дыэтылавым эфіры. У этыленгліколі дрэнна раствараюцца раслінныя і жывёльныя тлушчы, не раствараюцца парафін, полівінілхларыд, каўчук[1] і інш.
У прамысловасці этыленгліколь атрымліваюць гідратацыяй этыленаксіду, шчолачным гідролізам 1,2-дыхлорэтану.
Этыленгліколь выкарыстоўваецца ў вытворчасці поліэфірных валокнаў, пластмас, выбуховых рэчываў, растваральнікаў, мыйных сродкаў, антыфрызаў, у тэкстыльнай і парфумернай прамысловасці і інш.