Этэль Лэкі | |
---|---|
англ.: Ethel Lackie | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Імя пры нараджэнні | англ.: Ethel Minnie Lackie |
Спецыялізацыя | плаванне[d][1] |
Нарадзілася |
10 лютага 1907 |
Памерла |
15 снежня 1979 (72 гады) |
Грамадзянства | |
![]() |
Этэль Міні Лэкі (англ.: Ethel Minnie Lackie, у замужжы Уоткінс, англ.: Watkins; 10 лютага 1907, Чыкага, Ілінойс — 15 снежня 1979, Ньюберы-Парк, Каліфорнія) — амерыканская плыўчыха, двухразовая чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 1924 года.
Этэль Міні Лэкі нарадзілася ў 1907 годзе ў Чыкага. У 3-гадовым узросце навучылася плаваць. На летніх Алімпійскіх гульнях 1924 года яна перамагла на дыстанцыі 100 м вольным стылем, а таксама ў складзе зборнай ЗША ў эстафеце 4 × 100 метраў вольным стылем, у абодвух выпадках усталяваўшы новы алімпійскі рэкорд. Яна стала таксама першай жанчынай у свеце, якая праплыла 100 ярдаў вольным стылем хутчэй чым за хвіліну. Пасля завяршэння кар’еры выйшла замуж за весляра Біла Уоткінса. У 1969 годзе яна была ўключана ў Залу Славы сусветнага плавання. Памерла ў 1979 годзе ў Каліфорніі на 73-м годзе жыцця.