Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Юрый Уладзіміравіч Кавалёў | |||||||||||||||
Нарадзіўся |
27 студзеня 1993[1][2] (31 год) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 174 см | |||||||||||||||
Вага | 67 кг[3] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Балтыка | |||||||||||||||
Нумар | 66 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Кавалёў (нар. 27 студзеня 1993, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Балтыка» з Калінінграда і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра».
У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[4]. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[5]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон[6]. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды, а ў 2019 годзе толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.
У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр»[7]. У студзені 2020 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з тульскім «Арсеналам»[8]. Нездолеў замацавацца ў складзе «кананіраў», часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У сезоне 2021/22 перастаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе «Арсенала», гуляў за фарм-клуб «Арсенал-2» у трэцім дывізіёне. У верасні 2021 года перайшоў у «Арэнбург»[9]. Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу. У студзені 2024 года пакінуў «Арэнбург»[10] і неўзабаве накіраваўся на прагляд у калінінградскую «Балтыку», з якой у лютым падпісаў кантракт[11].
Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Шахцёр | 12 | 0 | |
2011 | дубль | Шахцёр | 11 | 1 | |
2012 | дубль | Шахцёр | 23 | 7 | |
2013 | Д1 | Шахцёр | 20 | 0 | |
2014 | Д1 | Шахцёр | 19 | 0 | |
2015 | Д1 | Шахцёр | 21 | 2 | |
2016 | Д1 | Шахцёр | 29 | 4 | |
2017 | Д1 | Шахцёр | 27 | 3 | |
2018 | Д1 | Шахцёр | 30 | 5 | |
2019 | Д1 | Шахцёр | 27 | 6 | |
2019/20 (2) | Д1 | Арсенал | 5 | 0 | |
2020/21 | Д1 | Арсенал | 11 | 1 | |
2021/22 (пач.) | Д3 | Арсенал-2 | 3 | 2 | |
2021/22 | Д2 | Арэнбург | 27 | 4 | |
2022/23 | Д1 | Арэнбург | 20 | 2 | |
2023/24 (1) | Д1 | Арэнбург | 11 | 0 |