Юхан Смуул

Юхан Смуул
эст.: Juhan Smuul
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1922(1922-02-18)[1][2][…] ці 18 студзеня 1922(1922-01-18)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1971(1971-04-13)[3] (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Іта Сакс[d] і Дэбора Ваарандзі
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, журналіст, сцэнарыст, палітык
Мова твораў эстонская мова
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юхан Смуул (да 1954 года — Ёганес Юр’евіч Шмуул; 19221971) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстонскай ССР (1955), народны пісьменнік Эстонскай ССР (1965).

Нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Когува на востраве Муху ў Эстоніі ў сям’і рыбака-сяляніна. Скончыўшы ў 1936 годзе пачатковае вучылішча, пачаў займацца рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. У 1941 годзе быў прызваны ў РСЧА, але па стане здароўя на фронт не трапіў і ў 1944 годзе быў дэмабілізаваны.

З 1943 года ён быў літаратурным супрацоўнікам эстонскай газеты «Рахва хяаль» («Голас народа»), затым — намеснікам рэдактара газеты «Сірп я васар» («Серп і молат») і рэдактарам часопіса «Піянер» у Таліне. Член ВКП(б) з 1950 года.

У 1953—1971 гадах — намеснік старшыні і старшыня Саюза пісьменнікаў Эстонскай ССР.

Сакратар праўлення СП СССР (1954—1971). У 1956—1958 гадах член ЦК КП ЭССР. Памёр 13 красавіка 1971 года. Пахаваны на Лясных могілках у Таліне.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1033881988 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 мая 2014.
  2. Juhan Smuul // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.