Акцёр здымаецца як у незалежным кіно, так і ў высокабюджэтных галівудскіх праектах. Найбольш вядомыя фільмы з яго ўдзелам — «На ігле» (1996), «Інтымны дзённік» (1996), «Мулен Руж!» (2001), «Буйная рыба» (2003), «Да д’ябла любоў!» (2003), «Востраў» (2005), тры часткі эпапеі «Зорныя войны» (1999, 2002, 2005), «Я кахаю цябе, Філіп Морыс» (2009) і экранізацыя рамана Дэна Браўна «Анёлы і дэманы» (2009). У цяперашні час з’яўляецца адным з самых запатрабаваных акцёраў Вялікабрытаніі.