Яблыня ягадная | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Яблыня ягадная[3] (Malus baccata) — лістападныя дрэва, від роду Яблыня (Malus) сямейства Ружавыя (Rosaceae).
Вельмі дробнаплодны від (плады да 1 см дыяметрам) з некалькімі разнавіднасцямі, якія маюць некаторыя марфалагічныя адрозненні і розныя арэалы. Самы зімаўстойлівы ў свеце від яблыні, вытрымлівае маразы да градусаў, расце ў Бураціі[4].
Мае наступныя разнавіднасці[5]:
Некаторыя з разнавіднасцяў прымяняюцца ў азеляненні і полеахоўных лесапалосах. Асобнікі адрозніваюцца непераборлівасцю, высокай ураджайнасцю, нізкаросласцю, аднак гаспадарча-каштоўных сартоў на аснове аднаго толькі гэтага віду, без прыцягнення ў скрыжаванні буйнаплодных формаў іншых відаў, да гэтага часу не выдзелена.
Выкарыстоўваецца таксама ў селекцыі марозаўстойлівых дробнаплодных сартоў — крэбаў.
З гаспадарчага пункту гледжання формы гэтага віду знайшлі шырокае прымяненне як вегетатыўна размножвальныя прышчэпы для больш каштоўных сартоў яблыні, якія вырошчваюцца ў суровых кліматычных умовах.
Галоўнай прыкметай прыналежнасці якой-небудзь формы да гэтага віду, з’яўляецца ападальная па меры паспявання плоду чашачка, якая ва ўсіх астатніх шматлікіх відаў яблыні захоўваецца ў выглядзе чашалісцікаў[6].