Ядране́ц беспрыкветнiчкавы[3], Ядранец беспрыкветнікавы[4][5] (Thesium ebracteatum) — від кветкавых раслін роду Ядранец (Thesium) сямейства Santalaceae.
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 30 см з паўзучымі падземнымі парасткамі. Сцябло прамое, не галінастае. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, завостранае. Кветкі адзіночныя, дробныя, з адхіленымі кветаножкамі. Калякветнік пяціраздельны, званочкавай формы, зялёны звонку, унутры — жаўтавата-белы. Тычынак — 5. Плод — арэшак.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, пераважна стэпавых зон Усходняй[6]. Расце на сухіх лугах і сухіх лясах, травяністых схілах, узгорках і ўзлесках. Паўпаразіт, які развіваецца на каранях іншых раслін. Цвіце ў маі—чэрвені.
Унесена ў Чырвоныя кнігі Польшчы[7] і Беларусі[8]. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[9].
Зноскі