Язэп Кухта | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, каталіцкі святар, настаўнік, каталіцкі біскуп |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1873 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 чэрвеня 1942 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[1] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Язэп Кухта (літ.: Juozapas Kukta; 1873, непадалёк ад горада Анікшчай, Ковенская губерня — 1942) — літоўскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, ксёндз. Родны брат Марціна Кухты.
У 1891—1895 гадах вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі , у 1895—1899 гадах — у Санкт-Пецярбургскай Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі, магістр багаслоўя.
Быў плябанам шэрагу віленскіх касцёлаў, у тым ліку ў 1901—1906 гадах працаваў у касцёле святога Мікалая. Пэўны час выкладаў літоўскую мову ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Актыўны ўдзельнік літоўскага нацыянальнага руху. Адзін з падпісантаў мемарандума да нямецкіх акупацыйных уладаў з просьбай аб прызнанні незалежнасці Літвы ў 1917 годзе. Выдалены з Вільні ўладамі Сярэдняй Літвы ў лютым 1922 года разам з іншымі 32 літоўскімі і беларускімі дзеячамі. пасля гэтага быў прызначаны адміністратарам часткі Віленскага біскупства, якая засталася ў складзе незалежнай Літвы. З 1926 года — біскуп Кайшадорыскі.
Прыязна ставіўся да беларускага руху, у 1940 годзе прыслаў віншавальную тэлеграму кс. А. Станкевічу ў сувязі з 25-мі ўгодкамі святарства і нацыянальнай дзейнасці апошняга.