Янаш II Жыгімонт Запальяі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Zápolya/Szapolyai János Zsigmond харв.: Ivan Žigmund Zapolja | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Янаш Запальяі | ||||||
Пераемнік | Стэфан Баторый | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Янаш I Запальяі | ||||||
Пераемнік | Максіміліян II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
7 ліпеня 1540[1] |
||||||
Смерць |
14 сакавіка 1571 (30 гадоў) ці 1571 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Запальяі[d] | ||||||
Бацька | Ян Запальяі[2] | ||||||
Маці | Ізабела Ягелонка[2] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Я́наш II Жыгімонт За́пальяі (венг.: Zápolya/Szapolyai János Zsigmond, харв.: Ivan Žigmund Zapolja; 18 ліпеня 1540, Буда, Каралеўства Венгрыя — 14 сакавіка 1571, Дзюлафехервар, Трансільванія, Каралеўства Венгрыя).
Быўшы спадчыннікам свайго бацькі Янаша I Запальяі, быў каралём Венгрыі з 1540 па 1570, але большую частку гэтага перыяду краінай кіравала яго маці Ізабела Ягелонка пры падтрымцы Сулеймана I Цудоўнага. Янаш прыняў Эдыкт Турда, першы масавы дэкрэт рэлігійнай свабоды ў сучаснай гісторыі Еўропы (1568) і падтрымаў стварэнне адзінай царквы ў Трансільваніі. Янаш атрымаў прызнанне і за адкрыты дыялог паміж усімі рэлігійнымі бакамі. Ён спансаваў публічныя дэбаты паміж каталікамі, лютэранамі, кальвіністамі і унітарыстамі.[3] Іншыя рэлігійныя групы, уключаючы яўрэяў, мусульман, і шматлікіх праваслаўных хрысціян, атрымалі талерантнасць, але не законныя гарантыі свабоды рэлігіі.[4]
Пасля свайго адрачэння ад тытула караля Венгрыі (на карысць Габсбургаў) ён становіцца князем Трансільваніі (1570—1571). Ён адпісаў свой трон свайму скарбніку, Каспару Бекешу, але арыстакратыя не прыняла гэта рашэнне і абрала Стэфана Баторыя ў якасці ваяводы. Гэта прывяло да кароткай грамадзянскай вайны, якая скончылася перамогай Баторыя.