Ян Балабан

Ян Балабан
чэшск.: Jan Balabán
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 студзеня 1961(1961-01-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 красавіка 2010(2010-04-23)[4][1][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Daniel Balabán[d][6]
Жонка Helena Balabánová[d] і Petra Sasínová[d]
Дзеці Lukáš Balabán[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці мовазнавец, пісьменнік, перакладчык, журналіст, сцэнарыст, мастацкі крытык, публіцыст, рэдактар
Гады творчасці 19952010
Жанр апавяданне, раман
Мова твораў чэшская
Прэміі Magnesia Litera (2005)
Узнагароды
janbalaban.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Балабан (чэшск.: Jan Balabán; 29 студзеня 1961, Шумперк — 23 красавіка 2010, Острава) — чэшскі пісьменнік, перакладчык.

Скончыў Аламоўцкі ўніверсітэт па спецыяльнасці чэшская і англійская філалогія, потым доўгі час працаваў тэхнічным перакладчыкам на металургічным камбінаце, пазней — перакладчыкам на вольных хлябах і прафесійным літаратарам.

Найбольш вядомая кніга Балабана — зборнік апавяданняў «Магчыма, мы сыходзім» (Možná že odcházíme, 2004), які найбуйнейшым штодзённікам «Lidové noviny» быў абвешчаны Кнігай года-2004, атрымаў галоўную літаратурную прэмію Magnesia Litera-2005 у галіне прозы і быў намінаваны на Дзяржаўную прэмію.

Акрамя таго, Ян Балабан выдаў зборнікі апавяданняў «Сярэднявечча» (Středověk, 1995), «Божы трос» (Boí lano, 1998), «Вакацыі» (Prázdniny, 1998), «Мы тут» (Jsme tady, 2006), аповесць «Чорны баран» (Černý beran, 2000) і раман «Куды ішоў анёл» (Kudy šel anděl, 2005).

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б Encyklopedie dějin města Ostrava — 2018. Праверана 8 сакавіка 2021.
  4. http://www.tyden.cz/rubriky/kultura/literatura/spisovatel-jan-balaban-zemrel-bylo-mu-49-let_166539.html
  5. RespektRespekt Media, 1989. — ISSN 0862-6545; 1801-1446 Праверана 31 мая 2018.
  6. Český bratr, Evangelický časopis Český bratrČesko: 2018. — вып. 3. — С. 39. — ISSN 1211-6793
  7. Nešpor Z., Vojtíšek Z., Klementová T. et al. Malý slovník českých nekatolických náboženských osobností 20. a 21. stoletíKalich, 2019. — С. 25. — 466 с.
  8. Vědecká knihovna v Olomouci Jan Balabán // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  9. (unspecified title) — 2011. — С. 237.